Старое Высокае (Гомельская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старо́е Высо́кае[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 333 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 204 км ад Гомелю. Аўтамабільная дарога зьвязвае вёску зь Ельскам.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню вёска Высокае Мазырскага павету Менскага ваяводзтва згадваецца ў пачатку XVIII ст. У сярэдзіне XVIII ст. яна падзялілася на дзьве вёскі — Старое і Новае Высокае.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старое Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут дзейнічала царква, працавала крама; вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці. У 1905 тут адкрылася школа. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці.
Remove ads
Насельніцтва
- XVIII стагодзьдзе: 1795 — 16 двароў, 112 жыхароў
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 31 двор, 248 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 57 двароў, 311 жыхароў; 1940 — 62 двары, 197 жыхароў; 1959 — 178 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 343 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 124 гаспадаркі, 333 жыхары[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads