Стаўры

вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стаўры́[3] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці, знаходзіцца за 3 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Воршы. Паўночна-ўсходнім сваім краем мяжуе з аўтадарогай КрычаўВоршаЛепель (Р15). Стаўры ўваходзяць у склад Бабініцкага сельсавету. У ваколіцах вёскі пачынаецца рэчка Куцейнка.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Стаўры ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XVII стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1607 год — уласнасьць, пасьля княгіні Астрожскай, А. Ласкі — маёнтак Копысь.[1] У XVIII стагодзьдзі ў валоданьні Аршанскага Базыльянскага кляштара — маёнтак Куцейна.[4]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году Стаўры ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 году да 10 студзеня 1778 году ў складзе Аршанскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва, 10 студзеня 1778 — 12 сьнежня 1796). З 12 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году Аршанскім павеце Беларускай губерні. З 27 лютага 1802 году Стаўры ў Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. Вёска адносілася да прыходу Сьвята-Ільлінскай царквы ў Воршы. [5].

У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 238 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Сьвята-Ільлінскай царквы ў Воршы й уваходзілі ў Нарэйкаўскае сялянскае таварыства.[6]

Наіноўшы час

18 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Панізоўскага ў Бабініцкі[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 83 чалавекі;
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 108 чалавек; 1910 год — 25 двароў, 112 мужчын, 92 жанчыны;[6]
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 118 чалавек;[5]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads