Нарэйкава
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарэ́йкава[2] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Куцейнкі. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 3 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад Воршы і за 1 кілямэтар на паўночны захад ад міжнароднай аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8).
Remove ads
Назва
Норыка (Noriko) — імя германскага паходжаньня[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Remove ads
Гісторыя
У 1670 годзе Нарэйкава ўпамінаецца як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[a].
18 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменавалі з Панізоўскага ў Бабініцкі[5].
Насельніцтва
- 1910 год — 339 чалавек[6]
- 1999 год — 86 чалавек
- 2010 год — 58 чалавек
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads