Валімонт Бушкавіч

(XIV ст.) літоўскі баярын From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валімонт Бушкавіч (у каталіцтве Станіслаў; каля 1350 — па 1398) — літоўскі баярын.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў Дзевялтовам, Соламі і Сьвядасьцю ў Вількамірскім павеце[1].

Remove ads

Імя

Валтмунт, Валмунт або Валмонт (Waltmunt, Walmunt, Walmont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) паходзіць ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Жыгімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Sigimunt, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Валімонт азначае «гарлівасьць улады»[7].

Адпаведнасьць імя Вальмант германскаму імю Walmont сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Walmundt Buschken son (23 красавіка 1398 году)[9]; Walimund Buschken son[10], Walimund, filius Bosken[11], Walmund filius Bussky[12][13] (12 кастрычніка 1398 году); Stanislaus alias Volymonth (1445 год)[14][15].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Бушкі, пачынальніка роду Кезгайлаў. Выступае як сьведка ў Гарадзенскай і Салінскай умовах (1398 год).

Меў сыноў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя. У лісьце інфлянцкага магістра ад 1416 году як «брат Румбольда» ўпамінаецца літоўскі баярын Зігебут[16] (Segebut[17])[18].

Упамінаецца ў 1445 годзе ў памянным запісе жонкі Кезгайлы Алены ў кнізе Кракаўскага ўнівэрсытэту[15].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads