Румбольд Валімонтавіч
(пам. 1432) маршалак земскі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лямпэрт Румбольд Валімунтавіч, Рамвольт Валімонтавіч (1371 — лістапад 1432) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста генэральны жамойцкі (1409—1411), маршалак земскі (1412—1432), намесьнік віцебскі (упамінаецца ў 1422[a]).
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Дзяволтве, меў маёнткі ў Сьвіслацкай воласьці і Жамойці[1]. Трымаў палову Блужаў у Крэўскім старостве[2][3][b].
Remove ads
Імя
Румбальд, Румбальт, Румпальт або Румпэль (Rumbald, Rumbold, Rumbolt, Rumpolt[4], Rumpel[5]) — імя германскага паходжаньня[6][7][8]. Першае дакладна датаванае пісьмовае ўжываньне гэтага асабовага імя (лац. Rumbaldus) адзначаецца ў 1086 годзе[7]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румш, Рамвольт; германскія імёны Rummel, Rumsch, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[9], германскага hruom 'слава, славутасьць'[10], а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бальдвін, Бірыбольд, Рыбалт; германскія імёны Baldwin, Beribald, Ribald) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[11][12]. Такім парадкам, імя Румбольд азначае «слаўны адвагаю»[13].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rombołt (Rumpołt)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: et Rumboudo secretario (25 траўня 1396 году[c])[15]; Rwmwold Wolymuntonis (18 студзеня 1401 году)[16]; Rombold[17] (13 студзеня 1407 году[18], 11 чэрвеня 1407 году[19]); Lamperto alias Rambalt Wollymunthowicz (Lampert alias Rambalt Wolymunthowicz[17]; 23 траўня 1409 году)[20]; Romboltone Volimontonis (Rombolt Volimontonis[17]; 24 траўня 1409 году)[21]; Rambold (26 траўня 1409 году[22], 7 лістапада 1432 году[23]); Romald[24], Rammold[25] (16 чэрвеня 1409 году); Romolt (21 чэрвеня 1409 году)[26]; Rumpoldi (1 лютага 1411 году)[27]; Rvmboldum… Rumpoldo capitaneo Samagittiarum (20 красавіка 1411 году)[28]; Rumpoldo Ducatus nostri marschalkone (31 траўня 1412 году)[29]; Rumbold marschalkus tocius Lythuanie[30] (22 красавіка 1415 году)[31]; Ruboldo terre nostre marschalco (22 чэрвеня 1421 году)[32]; Rumpoldus (27 верасьня 1422 году[33], 29 лістапада 1430 году[34], 26 сьнежня 1431 году, 26 чэрвеня 1432 году[35]); Rumboldum terre nostre Lithvanie marschalcum (па 14 чэрвеня 1430 году)[36]; Rumbold unser landtmarschalk (20 чэрвеня 1430 году)[37]; Rumboldo terre nostre Lythuanie marschalko[38], Rumboldo terre Lithvanie marschalko[39] (21 кастрычніка 1430 году); Rombuldus (22 чэрвеня 1431 году)[40]; Rumboldus terre Lytuanie marschalcus (1 жніўня 1431 году)[41]; Rumpold[30] (11 верасьня 1431 году[42], 24 верасьня 1432 году[43]); strenuos Rompoldum terrae Lithvaniae marsalcum (15 сьнежня 1431 году)[44]; Nos Rumpoldus (26 сьнежня 1431 году і 26 чэрвеня 1432 году)[45]; Ромволтъ[46] (27 верасьня 1432 году)[47]; Rombolth marschalcus (15 кастрычніка 1432 году)[48]; Rombolt (4 лістапада 1432 году)[49].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя. У лісьце інфлянцкага магістра ад 1416 году як «брат Румбольда» ўпамінаецца літоўскі баярын Зігебут[50] (Segebut[51])[52].
Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі (1401 год). Быў адным з радцаў вялікага князя Вітаўта. Паводле Яна Длугаша, у чэрвені 1409 году на загад Вітаўта выправіўся з войскам у Жамойць, дзе заняў усе нямецкія замкі і ўзяў у палон ордэнскага фогта Жамойці Міхайла Кухмайстра і такім спосабам вярнуў гэтую зямлю пад уладу ВКЛ[53][d].
У 1412, 1416, 1429 і 1430 гадох езьдзіў з пасольствамі ў Польшчу. У 1413 годзе браў удзел у разьвязаньні справы Бэнэдыкта Макры. Ачольваў дэлегацыю ВКЛ на Канстанцкім саборы (1414—1418).
Падтрымліваў Сьвідрыгайлу. У лістападзе 1432 году яго разам з братам Яўнутам пакаралі сьмерцю на загад Жыгімонта Кейстутавіча.
Меў сына Міхайлу, які ў сярэдзіне XV стагодзьдзя атрымаў ад вялікага князя Казімера сем сялянскіх сем’яў у Вількамірскім старостве.
Фундаваў алтар Румбольда ў Віленскай катэдры[54][55].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Як староста віцебскі выступае ў акце Мельнскага міру 1422 году
- Другую палову Блужаў трымаў за выслугу Андрэй Друцкі (памёр у 1399 годзе на Ворскле), а пазьней яго беспатомныя нашчадкі, гэтую палову як вымарачную Вітаўт 19 красавіка 1411 году перадаў Віленскаму капітулу
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads