Яўнут Валімонтавіч

(пам. 1432) ваявода троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўнут Валімонтавіч, Яўнуць Валімунтавіч (Ян; каля 1380 — 1432) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода троцкі (з 1413) і віленскі (1432). На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Задора».

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся каля Вількаміру, меў маёнткі ў Крожах і Жосьлях[1].

Remove ads

Імя

Еўнат (Eunat) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова аўн- (еўн-) ёсьць пашыранай суфіксам з элемэнтам -н- (-n-) асновай еў- (аў-)[3], якая паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[4][5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum stirpe et genelogia Jawni palatini Trocensis[6], Jawnus palatinus Trocensis[7], Jawnum palatinum Trocensem[8] (2 кастрычніка 1413 году); Jawnus palatine Nouotrocensi (23 кастрычніка 1417 году)[9]; Joanne Jawnis palatino et capitaneo (22 чэрвеня 1421 году)[10]; Johannes alias Jawnis palatinus Trocensis (27 верасьня 1422 году)[11]; Johanne alias Jawnus palatino Trocensi (31 сьнежня 1425 году)[12]; Johannis dicti Jawnus (1427—1428 гады)[13]; wir hettin gerne den woyewod von Tracken Jawnuten gesandt (20 чэрвеня 1430 году)[14]; Jawnus Troczensis palatinus (29 лістапада 1430 году)[15]; Jawnis (22 чэрвеня 1431 году)[16]; Евни воевода Троцкий[17] (27 верасьня 1432 году)[18]; Johannes alias Jownus palatinus Troczensis (15 кастрычніка 1432 году)[19]; Iwan Wolimuntowicz[1]; Jauwned (4 лістапада 1432 году)[20]; Jounys, Jaunes (7 лістапада 1432 году)[21]; palatinus Trocensis Jawnyus decollatus interiit (13 лістапада 1432 году)[22].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Румбольда, Кезгайлу, Шадзібора, Гудзігерда і Судзівоя.

Упершыню ўпамінаецца ў 1412 годзе, калі атрымаў урад старосты троцкага, які ў 1413 годзе стаў ваяводзкім. У 1430 годзе мусіў быў быць паслом на зьезд Ягайлы і Тэўтонскага ордэну ў Торуні, але з прычыны іншых справаў не паехаў туды. У пачатку 1432 году стаў ваяводам віленскім, знаходзіўся ў складзе літоўскай дэлегацыі на перамовах з палякамі. Аднак у канцы таго ж году яго разам з братам Румбольдам за падтрымку Сьвідрыгайлы Альгердавіча пакараў сьмерцю Жыгімонт Кейстутавіч[23].

У 1427 годзе прасіў Папу дазволіць яму роспуст з жонкай, якая спрабавала яго атруціць, віленскі біскуп прызнаў яго новы шлюб неправамоцным. Не пакінуў нашчадкаў.

Remove ads

Мова і культура

Да актаў Гарадзельскай (1413 год) і Гарадзенскай (1432 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі[24]:

• s • iawny • wolimuntowycz
• s • dni yownis • wolimonthowi •

Да акту Мельнскага міру (1422 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі[25]:

• s(igillum) • [iw]ani wolimuntowicz
+ s(igillum) • hans : tr(o)ce(s)is
• s(igillum) • iw[an]i wolimuntowicz

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads