Дабяслаў Кезгайла
(пам. каля 1460) кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабяслаў Кезгайла (Добка Кезгайлавіч; ? — каля 1460) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віленскі (з 1458).
Remove ads
Імя
Геза або Кеза (Geso, Keso) і Гайла (Gailo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[3], германскага gaizá 'завостраны кій'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё»[5].
Форма імя ў гістарычных крыніцах: Dobeslaus filius domini Kiesgal[6] (30 верасьня 1442 году)[7].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду Кезгайлаў гербу «Задора», сын Кезгайлы Валімонтавіча, кашталяна віленскага[8], і Алены зь нявызначанага роду. Меў братоў Міхайлу, Яна, Пятра, Бутрыма і, магчыма, Таліята.
Упершыню ўпамінаецца пад 1442 годам. Значыцца як кашталян віленскі ў тэстамэнце Івашкі Манівідавіча, тагачаснага ваяводы віленскага.
Няма зьвестак пра жонку і нашчадкаў.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads