Сьвятая (гара)
гара ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сьвята́я (з 1958 году — Дзяржы́нская[a]) — гара, найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша і Беларусі. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м.
Знаходзіцца ля вёскі Скірмантава, за 20 км на поўнач ад Койданава і за 30 на паўднёвы захад ад Менску.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Гару складаюць марэны, пакрытыя суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня.
Ля падножжа гары пачынаюцца рэкі, што належаць да басэйнаў Нёмана і Дняпра. Гэта Пціч, Іслач, Сула, Вуса.
Паўднёва-заходнія схілы стромкасьцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам.
Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.
Remove ads
Гісторыя
Назва гары, відаць, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае капішча. Паводле мясцовага паданьня, разьмешчаная на гары вёска Скірмунтава атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.
У першай палове XX ст. па прыходзе савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэханізаванага двара саўгасу «Камсамолец». У часы сталінскіх рэпрэсіяў, якія праводзілі супрацоўнікі НКУС пад лёзунгамі барацьбы з шпіёнамі-здраднікамі і варожымі элемэнтамі, у пагранічнай зоне (за шэсьць кілямэтраў ад граніцы міжваеннай Польскай Рэспублікі) многіх жыхароў вёскі Скірмунтава выслалі на Салаўкі і ў Сыбір, ніхто зь іх не вярнуўся[1]. У Другую сусьветную вайну 30 ліпеня 1943 году нацысцкія карнікі ўшчэнт спалілі вёску разам з 140 мірнымі жыхарамі.
У 1958 годзе бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» ў гонар савецкага партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору»[2] — Фэлікса Дзяржынскага.
У канцы XX ст. на вяршыні гары паставілі памятны знак «Гара Дзяржынская. Вышэйшая кропка Беларусі. Вышыня 345 мэтраў над узроўнем мора». У пачатку XXI ст. тэрыторыю гары добраўпарадкавалі.
Remove ads
Заўвагі
- Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads