Азёры Беларусі
артыкул-сьпіс Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У Беларусі налічваецца каля 10 800[1] вялікіх і малых азёраў. Месцамі (Браслаўскі, Ушацкі раёны) яны займаюць да 10 %[1] тэрыторыі краіны.

У паўночнай частцы краіны, у басэйнах Дзьвіны і Нёмана месьцяцца найбольш глыбокія, разнастайныя па абрысах і маляўнічасьці азёры (да 4 тысячаў). Гэты рэгіён нездарма завецца Беларускім Паазер'ем. У паўднёвай жа частцы краіны, у Беларускім Палесьсі, у басэйнах Дняпра і Буга пераважаюць шматлікія дробныя, даволі аднастайнага выгляду старычныя азёры (каля 6 тысячаў).
Сумарная плошча ўсіх азёраў Беларусі амаль 2000 км², агульны аб’ём вады ў іх 6—7 км³.
Remove ads
Паходжаньне
Большасьць азёраў Беларусі маюць ледавіковае паходжаньне. Прыкладна 18—20 тыс. гадоў назад паўночная частка сучаснай тэрыторыі Беларусі было схавана пад ледавіком, які марудна рухаўся з боку Скандынаўскай і Кольскай паўвыспаў. У выніку пацяпленьня клімату (прыкладна 12 тыс. гадоў назад) дзейнасьць ледавіка па паўднёвай яго мяжы аслаблялася, частка талай вады спускалася рэкамі, а частка ўтварала азёры.
Менавіта таму асноўны аб’ём азёрных водаў Беларусі знаходзіцца ў паўночнай яе частцы, у Віцебскай вобласьці (каля 85 %)[2]. Сярод раёнаў, якія ўтрымліваюць найбольш азёрнай вады (па аб’ёму): Браслаўскі, Чашніцкі, Лепельскі і Расонскі (усе ў Віцебскай вобласьці), а таксама Мядзельскі (Менская вобласьць).
У цэнтральнай частцы краіны азёраў мала, бо пасьля раставаньня ледавіка яны сьцяклі па глыбокаўрэзаных рэках, а катлавіны іх запоўніліся торфам. Менш за ўсё азёраў у Магілёўскай вобласьці.
Remove ads
Кліматычныя асаблівасьці
Найбольш высокі ўзровень вады ў азёрах у канцы сакавіка — пачатку красавіка, пасьля веснавога раставаньня сьнегу. На вялікіх азёрах вада падымаецца на 0,4—0,5 м, на меншых — на 0,8—1 м.
Летам водная маса расслойваецца на тэмпэратурныя слаі (летняя стратыфікацыя): верхні зь іх (эмпілімніён) добра награецца і перамешваецца; у сярэднім (мэталімніён, альбо слой тэмпэратурнага скачка) тэмпэратура паніжаецца на 3—5 °С на кожны мэтар глыбіні; ніжні (гіпалімніён) халодны і шчыльны, з тэмпэратурай 5—7 °С. Зімой назіраецца адваротная стратыфікацыя, якая характарызуецца павышэньне тэмпэратуры ад 0 °С каля паверхні да 2,5—3 °С, радзей на 4 °С каля дна. У мелкаводных азёрах уся тоўшча воднай масы ў выніку перамешваньня аднародная да дна.
Улетку азёры праграваюцца (у глыбокіх толькі верхні слой) ў сярэднім да 18—20 °С, зрэдку, у сьпякотнае надвор’е, да 22—24 °С. Узімку ледзяное покрыва трымаецца ў сярэднім зь лістапада да красавіка, таўшчыня лёду 50—70 см, у суровыя зімы на асобных азёрах да 1 м.
Remove ads
Памеры
Каля 75 % усіх азёраў Беларусі маюць плошчу меншую за 0,1 км². Хаця існуюць і даволі буйныя азёры, найбольшыя зь якіх: Нарач (79,6 км²), Асьвейскае (52,6 км²), Князь-возера (40,3 км²), Лукомальскае (37,7 км²), Дрывяты (36,1 км²).
Найбольш даўгім зьяўляецца возера Сялява (Крупскі раён), якое цягнецца на 15 км, трохі саступае яму возера Сьвір (Мядзельскі раён) — 14,1 км. Возера Нарач — самае шырокае, ушыркі яно сягае 9,8 км.
Глыбіня
Ня шмат і глыбокіх азёраў. Глыбінёй больш за 30 мэтраў налічваецца ўсяго 24 азёраў, найбольш глыбокія зь якіх:
Самае мелкае возера — Судабле (Смалявіцкі раён), якое мае максымальную глыбіню ўсяго 0,6 м пры сярэдняй глыбіні 0,43 м.
Празрыстасьць
Найбольш празрыстым зьяўляецца возера Глыбокае (Полацкі раён).
Групы азёраў
Азёры на Беларусі ўтвараюць некалькі групаў азёраў. Сярод іх можна вылучыць наступныя:
- Абстэрнаўскія азёры
- Берасьцейскія азёры
- Блакітныя азёры (Балдуцкая група)
- Браслаўскія азёры (Дрывяцкая група)
- Мядзельскія азёры
- Нарачанскія азёры
- Пастаўскія азёры
- Рычана-Дрысьвяцкія азёры (Багінскія)
- Сарачанскія азёры
- Сьвірскія азёры
- Ушацкія азёры
Разьмеркаваньне азёраў па басэйнах буйных рэк
Колькасьць азёраў Беларусі перавышае 10 тысячаў, але яны разьмеркаваныя па тэрыторыі краіны не раўнамерна:[3]
Remove ads
Галерэя
- Возера Нарач
- Возера Выганашчанскае
- Возера Мядзел
- Возера Сялява
- Возера Мястра
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads