Сюлкі

вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сюлкі
Remove ads

Сю́лкі[2]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Войскі сельсавет. Сюлкі месьцяцца на правым беразе ракі Крывуля, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Высокае  Кобрынь (Р102), за 11 км на захад ад Камянцу, за 48 км на поўнач ад Берасьця, за 23 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце  Беласток. У вёсцы 27 жыхароў (2010).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 27 жыхароў
  • 2005 год — 29 жыхароў, 20 двароў[3]
  • 1999 год — 37 жыхароў

Страчаная спадчына

Каля заходняй мяжы вёскі, у месцы, дзе рака Крывуля ўтварае сажалку, месьцілася колішняя сядзіба роду Пашкевічаў. Да цяперашняга часу захаваліся рэшткі пэйзажнага парку. Паркавая кампазыцыя будавалася адносна невялікага аднапавярховага палаца, разьмешчанага ў цэнтры сядзібы.

Пасьля прыходу савецкай улады ў 1939 годзе ў палацы быў адкрыты дзіцячы дом. Пасьля вайны ў 1944 годзе палац быў разабраны і перавезены ў Камянец на гаспадарчыя патрэбы. З гаспадарчых пабудоваў маёнтку засталіся паўзруйнаваны будынак стайні, рэшткі скляпоў.

Таксама захаваліся рэшткі царквы Покрыва Прасьвятой Багародзіцы ў паўднёва-заходняй частцы вёскі, на двары якой ёсьць некалькі пахаваньняў з надмагільнымі мураванымі помнікамі, у тым ліку помнік маршалку Магільніцкаму. Там жа захаваліся рэшткі капліцы-пахавальні тайнага стацкага саветніка, генэрал-лейтэнанта, князя Пятра Пятровіча Троіцкага, першага дырэктара Белавескай пушчы.

Інфраструктура

У складзе калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads