Сяргей Дубавец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Дубавец
Remove ads

Сяргей Дубавец (нар. 17 верасьня 1959 году, Мазыр) — беларускі журналіст і літаратар.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Біяграфія

Сяргей Дубавец пераехаў у Менск разам з бацькамі ў дзяцінстве. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у не шматтыражнай газэце міністэрства ўнутраных справаў БССР «На страже Октября» на заводзе «Гарызонт», рэдактарам якой тады зьяўляўся Іван Каленікавіч Дубавец, вэтэран органаў унутраных спраў БССР і бацька Сяргея. Менавіта таму Сяргей і праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў тыпаграфіі мотастралковага падразьдзяленьня міністэрства ўнутраных справаў БССР в/ч 3214 (Белпоўк) г. Менску па вуліцы Грушаўская ў 1978—1980 гадах. Адтуль жа ў 1979 годзе Сяргей выправіўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1984. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газэце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987—1990), галоўны рэдактар газэт «Наша Ніва» (1991—2000) і «Свабода» (2004—2008), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000—2001), аўтар штотыднёвае перадачы «Вострая Брама» на радыё «Свабода» (з 1997). Жыве ў Вільні.

Уначы на 28 сьнежня 2010 разам з жонкаю, паэткаю і журналісткаю Тацянай трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Летувы, пад Алітай. Жонка Тацьцяна загінула, Сяргей Дубавец паранены патрапіў у рэанімацыю. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку[1].

Масон. З 2019 году — Вялікі майстар Вялікай ложы Беларусі[2].

Remove ads

Публікацыі

Зьяўляецца аўтарам наступных кніг:

Аўтар артыкулаў:

  • Дубавец С. Арэол для класіка. Над старонкамі збору твораў Максіма Гарэцкага // Літаратура і мастацтва. — 1988. — № 4. — С. 5-6.
  • Дубавец С. І. Беларусь і Літва: мадэль добрасуседзтва // Скарыніч. — 2010. — В. 8/9. — С. 72-80.
  • Дубавец С. І. [Рэцэнзія] // Беларускі гістарычны агляд. — 2009. — Т. 16. — С. 313-317.
Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны летувіскім мэдалём «За адвагу», мэдалём да стагодзьдзя БНР Рады БНР[3].

Прэміі

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads