Сяргей Эйзэнштэйн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Эйзэнштэйн
Remove ads

Сяргей Эйзэнштэйн (па-расейску: Сергей Эйзенштейн, па-латыску: Sergejs Eizenšteins; 23 студзеня 1898, Рыга, Расейская імпэрыя11 лютага 1948, Масква, СССР) — савецкі кінарэжысэр, таксама зрабіў унёсак і ў тэатральнае савецкае жыцьцё. Доктар мастацтвазнаўства (1939 год), аўтар фундамэнтальных працаў па тэорыі кінэматографу. Знакаміты дзякуючы фільмам «Стачка» (1925), «Браняносец „Пацёмкін“» (1925), «Кастрычнік» (1927), і асабліва «Аляксандар Неўскі» (1938) і «Іван Жахлівы» (1944).

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Раньнія гады

Сяргей Эйзэнштэйн нарадзіўся 11 (23) студзеня 1898 году ў Рызе ў нямецка-расейскай сям’і інжынэра з габрэйскімі каранямі, архітэктара, сапраўднага стацкага саветніка з 1917 году, Міхаіла Восіпавіча Эйзэнштэйна й Юліі Іванаўны народжанай Канецкай, дачкі заможнага гандляра[1].

У 1905 годзе малы Сяргей разам з маці зьехаў у Санкт-Пецярбург[2], Эйзэнштэйн зь дзяцінства вывучаў тры замежныя мовы. У 1909 годзе бацькі разьвяліся, і па рашэньні суду хлопчык застаўся з бацькам, у той час як маці зьехала на сталае жыхарства ў Францыю[3]. Скончыў Рыскае рэальнае вучылішча, вучыўся ў Петраградзкім інстытуце грамадзянскіх інжынэраў, дзе вывучаў архітэктуру й праектаваньне, прафэсію свайго бацькі[4]. Увесну 1918 году Эйзэнштэйн ўступіў добраахвотнікам у Чырвоную армію, нягледзячы на тое, што ягоны бацька падтрымаў белы рух[5].

У 1920 годзе Эйзэнштэйна накіравалі ў Акадэмію Генэральнага штабу, дзе ён вучыўся на ўсходнім аддзяленьні, японскай мове. Эйзэнштэйн паступіў мастаком у Першы працоўны тэатар Пралеткульта. У 19211922 гадох навучаўся ў Дзяржаўных вышэйшых рэжысэрскіх майстэрнях (ГВЫРМ) пад кіраўніцтвам Усевалада Мэерхольда. Быў рэжысэрам тэатру Пралеткульта («Мэксыканец», «Чуеш, Масква!», «Процівагазы», ​​«Мудрэц»), выкладаў розныя дысцыпліны. Эйзэнштэйн цесна супрацоўнічаў з групай Уладзімера Маякоўскага, у яго часопісе «ЛЕФ» у 1923 годзе апублікаваў свой творчы маніфэст «Мантаж атракцыёнаў».

Камандзіроўка за мяжу

У кастрычніку 1928 году Эйзэнштэйн разам са сваёй здымачнай групай, куды ўваходзілі Рыгор Аляксандраў і апэратар Эдуард Тысэ, адправіўся ў падарожжа за мяжу з мэтай вывучэньня заходняга вопыту. Гэта была афіцыйная паездка, мэтай якой было даць магчымасьць Эйзенштэйну й ягонай здымачнай групе больш даведацца аб гукавым кіно, а таксама асабіста прадставіць капіталістычнаму захаду вядомых савецкіх артыстаў. Наступныя 2 гады Эйзэнштэйн шмат падарожнічаў і выступаў па Бэрлінскім радыё, чытаў лекцыі ў Гамбургу, Бэрліне, Лёндане, Кембрыдзкім унівэрсытэце, Антвэрпэне, Амстэрдаме й Парыжы[6], зрабіў даклад «інтэлектуальнае кіно» ў Брусэльскім унівэрсытэце. У Швайцарыі ў 1929 годзе Эйзэнштэйн выступаў у якасьці кансультанта адукацыйнага дакумэнтальнага фільму аб абортах, рэжысэрам якога быў Эдуард Тысэ. Фільм выйшаў пад назвай «Frauennot — Frauenglück» («Гора й радасьць жанчыны»)[7].

У 1930 годзе Эйзэнштэйн заключыў кантракт з кінакампаніяй Paramount Pictures на экранізацыю рамана Тэадора Драйзэра «Амэрыканская трагедыя»[8][9]. Разам з Айворы Мантэгю й Рыгорам Аляксандравым пры садзейнічаньні Драйзэра пачаў працу над сцэнарам. Празь месяц Paramount адмовілася ад ягонага сцэнара. З дапамогай пісьменьніка Эптана Сынклера Эйзэнштэйн прыступіў да здымак фільму «Няхай жыве Мэксыка!». Аднак пасьля таго, як было зьнята 75 тысячаў мэтраў, Ёсіф Сталін накіраваў яму тэлеграму з прапановай вярнуцца ў СССР.

Пасьля вяртаньня ў 1932 годзе Эйзэнштэйн заняўся навуковай і пэдагагічнай дзейнасьцю, стаў загадчыкам катэдры рэжысуры Дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі ў 1935 годзе атрымаў званьне заслужанага дзеяча мастацтваў РСФСР. Эйзэнштэйн пісаў артыкулы, склаў праект праграмы па тэорыі й практыцы рэжысуры, на аснове прачытаных лекцыяў пачаў складаць кнігу «Рэжысура».

Remove ads

Фільмаграфія

Рэжысэр

  1. 1923Дзёньнік Глумава
  2. 1924Стачка («Чортава гняздо», «Гісторыя стачкі»)
  3. 1925Браняносец «Пацёмкін» («1905 год»)
  4. 1927Кастрычнік («Дзесяць дзён, якія ўзрушылі сьвет»)
  5. 1929Штурм Ля Сараса / The Storming of La Sarraz (в суаўтарстве з Айварам Мантагю и Гансам Рыхтэрам)
  6. 1929Старае і новае («Генэральная лінія»)
  7. 1930Сэнтымэнтальны раманс / Le Romance sentimentale
  8. 1931 — дакумэнтальны фільм пра Мэксыку «Землятрус у Аахаке»
  9. 1931 — няскончаны фільм «Хай жыве Мэксыка!» (в 1979 году доработан Рыгорам Аляксандравым)
  10. 1933Эйзэнштэйн у Мэксыцы / Eisenstein in Mexico (дакумэнтальны)
  11. 1933Бура над Мэхіка
  12. 1934Дзень сьмерці / Death Day (кароткамэтражны)
  13. 19351937Бежын луг (зьнішчаная карціна, адноўленая ў якасьці фотафільма Навумам Клейманам і Сяргеем Юткевічам)
  14. 1938Аляксандар Неўскі
  15. 1940Час на Сонцы / Time in The Sun (дакумэнтальны; у суаўтарстве з Рыгор Аляксандравым)
  16. 1941Мэксыканская сымфонія / Mexican Symphony
  17. 1941Свабодная зямля / Land of Freedom
  18. 1941Ідал надзеі / Idol of Hope
  19. 1941Здабыцьцё крыжа / Conquering of Cross
  20. 1941Сямёна свабоды / Seeds of Freedom (у суаўтарстве з Гансам Бюргерам)
  21. 1944Іван Жахлівы (1-я сэрыя)
  22. 1945Іван Жахлівы (2-я сэрыя, сказ другі — «Баярская змова»), у пракаце з 1958 году
  23. 1946Іван Жахлівы (няскончаны, 3-я сэрыя)

Сцэнарыст

  1. 1924Стачка («Чортава гняздо», «Гісторыя стачкі»)
  2. 1927Кастрычнік («Дзесяць дзён, якія ўзрушылі сьвет»)
  3. 1929Старае і новае («Генэральная лінія»)
  4. 19351937Бежын луг
  5. 1938Аляксандар Неўскі
  6. 1944Іван Жахлівы (1-я сэрыя)
  7. 1945Іван Жахлівы (2-я сэрыя, сказ другі — «Баярсая змова»), у пракаце з 1958 году
  8. 1946Іван Жахлівы (няскончаны, 3-я сэрыя)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads