Сіпурка (вёска)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіпу́рка[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 38 км на паўночны захад ад Камянцу, за 65 км на поўнач ад Берасьця, за 21 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Празь вёску праходзіць мясцовая аўтадарога Н-389 (Амелянец — Ваўкаставец). За 300 м на поўдзень ад вёскі працякае рака Сіпурка.
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX стагодзьдзя: вёска ў складзе фальварку Апака маёнтку Капылы у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1845: паводле інвэнтару належала Караліне Пуслоўскай, у вёсцы было 22 двары, 241 жыхар.
- з 1860-х: у Вярховіцкай воласьці.
- 1897: паводле перапісу 34 двары, 227 жыхароў, дзейнічалі хлебазапасная крама, вадзяны млын на рацэ Сіпурка.
- 1905: 220 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, вёска ў Вярховіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: 24 двары, 92 жыхары.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Амелянецкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 234 жыхары.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі 4 жыхары вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1954: у Бушміцкім сельсавеце.
- 1960: 123 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце.
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 103 жыхары; 1999 год — 49 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 19 двароў, 41 жыхар; 2010 год — 24 жыхары
Інфраструктура
У складзе СВК «Амелянец».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads