Тальмінавічы
вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тальмі́навічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Крушынаўцы. Уваходзяць у склад Ганчароўскага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -тал- (-дал-) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы', а фармант -мін- (-мен-) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[2]. Адзначалася старажытнае германскае імя Дальман (Dalman)[3].
Таксама існуе вэрсія, што сваю назву вёска атрымала за часамі Вялікай Паўночнай вайны, баявыя дзеяньні якой адбываліся на тэрыторыі вёскі. Вёска знаходзілася ў нізіне, а вакол яе было ўзвышша. Швэды раскінулі свой лягер на гары, якая носіць назву Швэдзкая, а подступы да ўзвышша — нізіну вёскі, замінавалі. Мяркуецца, што ад гэтых словаў «таль» (па-швэдзку — «нізіна») і міна, утварылася назва Тальмінавічы.
Remove ads
Гісторыя
Вёска Тальмінавічы ўзьнікла ў XVII стагодзьдзі. Спачатку гэта было невялікае паселішча, жыхары якога ў асноўным займаліся паляваньнем, бо жылі сярод лясоў і балот.
Да 1917 году вёска належала пану Сіняўскаму, маёнтак якога знаходзіўся ў паўночна-заходнім кірунку ад вёскі. Наконт прозьвішча пана жыхары спрачаюцца. Адны кажуць, што прозьвішча Сіняўскі, бо тую мясьціну і цяпер называюць Сінява, а другія — Міцкевіч, бо ёсьць там помнік (былыя панскія могілкі)і на ім высьвечана Міцкевіч і больш нічога нельга прачытаць.
Першая сусьветная вайна закранула Тальмінавічы. За вёскай праходзіла лінія фронту расейскай арміі. Старажылы расказваюць, што ў 1914 г. расейскія салдаты за адну ноч зрубілі царкву. Зь лесу на плячах яны насілі бярвеньні, а адзін салдат вельмі спрытна рабіў зруб царквы. Царква праіснавала да канца вайны, а затым яе раскідалі, бо насельніцтва вёскі ў асноўным было каталіцкім.
Савецкай улады ў вёсцы не было. Пасьля рэвалюцыі вельмі хутка, як і ўся Заходняя Беларусь, апынулася ў складзе Польшчы. У 1920—1930-х гг. жыхары вёскі Тальмінавічы Максімчык І. І., Касенкоў І. С., Грачыха І. І. арганізавалі мітынг і дэманстрацыю на Швэдцы. У 1930-х гг. у вёсцы не было школы. Дзяцей вучыў настаўнік Сьвішчэўскі. У сяле яго называлі Юдаль. Сьвішчэўскі вучыў дзяцей чытаць па-польску. Займаліся дзеці па чарзе ў хаце таго гаспадара, чые дзеці вучыліся. Сяляне павінны былі карміць настаўніка.
У час Другой сусьветнай вайны вёска была амаль што цалкам зьнішчана. Па аднаўленьні, у 1949 г. арганізавалі сялянскія гаспадаркі, і ўтварыўся калгас «Іскра». Узначаліў калгас Адам Ігнатавіч Кумейша, які быў на пасадзе старшыні да 1979 г., а затым кіраваў калгасам Сакун Аркадзь Андрэевіч да 1992 г.
20 сьнежня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Куршынавіцкага ў склад Ганчароўскага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1909 год — 440 чалавек[5]
- 1999 год — 632 чалавекі
- 2010 год — 451 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads