Таўтвін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таўтвін (Таўтвен), Тэтвін (Тэдвін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Тэўдвін, Тэўтвін або Тытвін (Teuduin, Teutwin[1], Tietwin) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Detwin (Dytwin)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jan Towtwin (1621 год)[8]; Bartram Toetwen (8 лістапада 1632 году)[9]; Jan Kazimierz Tetwin, Podkomorzy Derpski (1669 год паводле выданьня 1738 году)[10]; Jan Tetwin, Podkomorzy Derpski (1674 год паводле выданьня 1738 году)[11]; Jan Kazimierz Tedwin, Podkomorzy Derpski (1674 год паводле выданьня 1738 году)[12].

Remove ads

Носьбіты

  • Ян Таўтвін — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1621 годзе[13]
  • Антон Таўтвен — шляхціч з ваколіцаў Панявежу, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[14]

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads