Таўтвід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таўтвід (Таўдвід, Талтвід, Таўвід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Тэўтвіда, Тэўдвіда або Тытвіда (Teutwidis[1], Teudoidis[2], Tietwidis, Thiewid) — імя германскага паходжаньня[3][4][2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтывіл, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Theudowills, Teutwin, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[5], германскага þeudo[6] 'род, народ'[7], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[8]. Такім парадкам, імя Таўтвід азначае «дрэва роду» або «моц роду»[4]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Teudwit (Teud-wit)[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: што в пана Товътвида… У Неменъчинъскои волости. Товтвиду Немемчинъцу земля[9] (1440—1492 гады); Товтвидъ Михайловичъ (1528 год)[10]; Янъ Матеевичъ Товтвидъ (1567 год)[11]; pana Towtwida (19 траўня 1591 году)[12]; пани Катарына Товтъвидовна Янова Беркова Режыцка (22 траўня 1662 году і 11 чэрвеня 1665 году[13]; паней Катарыны Товтъвидовны бывшей Стефановой Перхлинской пивничыной Вел. Княз. Лит. а теперешней Яновой Берковой (18 студзеня 1664 году)[14]; Ławryn Tawtwid (1667 год)[15]; Krzysztof Towdwid (1690 год)[16]; Malcher Tawtwid… Piotr Tawtwid… Stanislaw Tawdwid (24 чэрвеня 1695 году)[17]; Kazimierz Tautwid (1738 год)[18][a].

Remove ads

Носьбіты

  • Таўтвід — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
  • Палонія Якубаўна Таўтвідовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1564 годзе[21]
  • Ян Мацеевіч Таўтвід (Таўтвідовіч) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1571—1600 гадох[22][23]
  • Пётар Рыгоравіч Таўвідавіч (Талвідавіч) — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1581 годзе[24]
  • Ян Уладзіслаў з Таўтвіда (Таўдвіда) Барткевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы троцкі ў 1680—1698 гадох, пісар гродзкі вількамірскі ў 1684—1686 гадох, падстароста вількамірскі ў 1687—1698 гадох[25]
  • Аляксандар з Таўтвіда Барткевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы вількамірскі ў 1688—1713 гадох
  • Юры Матэвуш з Таўтвіда Барткевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстароста вількамірскі ў 1718—1731 гадох, чашнік вількамірскі[26]
  • Мальхер з Таўтвіда (Талтвіда) Барткевіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы вількамірскі ў 1732 годзе[27]

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Тытвідышкі.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

    • Сьцявід (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[19]): Юхно Стевидовичъ (1528 год)[20]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads