Тэўдавальд (імя)

старонка-неадназначнасьць у Вікіпэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Тэўдавальд, Тэльтаўт (Тывульт), Дзівалт, Дзевалт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвіча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Тэўдавалд або Тэўталд, пазьней Дывальд, Дэвальт або Дывальт (Theudovald, Teutald, Diewald, Dewalt[1], Diwolt[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[4], германскага þeudo[5] 'род, народ'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Teodaldi (Tedaldi)[8].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дзевалтовіч (Dziewałtowicz)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Alexander Tywult — czesznik Trocki… Alexander Tywult (17 ліпеня 1733 году)[10]; Jan Dziwołtt (4 кастрычніка 1765 году)[11]; Anna Dziewałtowicz (1804 год)[12]; Johanna Teltowt (1870 год)[13]; Franciszek Teltowt (1890 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads