Унгер
прозьвішча (Unger) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Унгер (Юнгер) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Унгер (Unger) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гун- (-ун-) паходзіць ад стараісьляндзкага hunn 'мядзьведзь' або ад назвы гунаў[2], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Unard[4].
У 1582 годзе ў папскай сэмінарыі ў Браўнсбэргу навучаўся Andreas Unger, Pruthenus[5]. У 1636 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Unger, Morungo-Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пану Ганусу Унгерови (6 ліпеня 1553 году)[7]; od jmé xiędza Stanisława Ungiera plebana Lepelskiego (1 чэрвеня 1759 году)[8]; xiądz Stanisław Ungier (20 жніўня 1759 году)[9]; jmc xiędzu Stanisławowi Ungierowi (3 кастрычніка 1760 году)[10]; Konstanty Ungier, Komornik (24 кастрычніка 1765 году)[11]; Andrzej Jungier (1811 год)[12]; Konstantyn Unger (1820 год)[13][a].
Remove ads
Носьбіты
- Унгер Познанскі († 1012) — біскуп Познаню
- Андрэй Міхаловіч Унгер — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік старадубскі ў 1741 годзе[18]
- Канстантын Унгер — фундатар касьцёла ў Жырмунах у 1771 годзе[19]
Унгеры — літоўскі шляхецкі род[20].
Готшалкі-Унгеры (Gotszalk-Unger) — літоўскі шляхецкі род з Смаленскага ваяводзтва[21].
Заўвагі
- Таксама:
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads