Усяж
пасёлак у Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́сяж (Ву́сяж)[1] — пасёлак на паўночным захадзе Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі.
Месьціцца каля аўтадарогі Смалявічы—Лагойск. Ёсьць цэнтрам Усяскага сельсавету. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Смалявічаў і аднайменнай чыгуначнай станцыі на лініі Менск—Ворша, а таксама за 42 км на паўночны ўсход ад Менску[2]. Горадаўтваральным прадпрыемствам быў «Торфабрыкетны завод Усяж», які забясьпечваў пасёлак цеплавой энэргіяй і наймаў 300 з 1600 жыхароў. Гадавая здабыча торфу складала каля 200 000 тонаў[3].
Remove ads
Гаспадарка
На 2022 год у Вусяжы працавалі «Торфабрыкетны завод Усяж» (Прамысловая вул., д. 16) і склад газавых плітаў «Белпалівагазкамплект» (Камсамольская вул., д. 1а), а таксама «Радыятарны завод» (Паркавая вул., д. 38). Дзейнічалі аддзяленьне «Беларусбанка» і аддзяленьне сувязі «Белпошты»[4].
Культура і ахова здароўя
На 2022 год дзейнічалі сярэдняя школа на 320 месцаў і дом культуры з удзелам 400 чалавек у 23-х гуртках, бібліятэка і амбуляторыя[2], дзіцячыя ясьлі-сад на 115 месцаў і царква Ўвядзеньня ў храм Багародзіцы[4].
Насельніцтва
Брацкая магіла
У 1959 годзе ўсталявалі помнік на брацкай магіле, дзе пахаваныя 29 чырвонаармейцаў і партызанаў[5].
Самакіраваньне
На 2022 год Усяскі сельскі савет дэпутатаў налічваў 15 чалавек, зь якіх 4 былі ад Усяжа, у тым ліку старшыня. Будынак сельсавету месьціўся па Камсамольскай вуліцы, д. 10[4]. Смалявіцкі раённы Савет дэпутатаў налічваў 28 чалавек, сярод якіх быў прадстаўнік ад Усяскай выбарчай акругі № 16[6].
Мінуўшчына
У 1930-я гады на Ўсяскім тарфяным масіве пачалі ўзводзіць торфапрадпрыемства ў Смалявіцкім раёне (Беларуская ССР). 20 лютага 1938 году пасёлак Усяж (Вусяж) увайшоў у склад Емяльянаўскага сельсавету. 25 сьнежня 1962 году Вусяж перадалі ў Менскі раён, а 6 студзеня 1965 году вярнулі ў Смалявіцкі. 10 лютага 1977 году Вусяж стаў цэнтрам Усяскага сельсавету. На 1996 год працавалі «Торфабрыкетны завод Усяж» і завод сылікатных вырабаў, «Завод цеплаабменнага абсталяваньня» і завод «Амкадар-Усяж», прадпрыемства «Белпалівагазкамплект» і аддзяленьне сувязі «Белпошты», камбінат побытавага абслугоўваньня[2] і ашчадная каса «Беларусбанка», а таксама 2 крамы і страўня. Дзейнічалі сярэдняя школа і 2 дзіцячыя ясьлі-сады, бібліятэка і лекарская амбуляторыя, дом культуры і лазьня. Сярод іншага, у пасёлку месьціліся парк і стадыён. У 2008 годзе цэнтар сельсавету перанесьлі ў Куркава. На 2013 год дзейнічалі «Торфабрыкетны завод Усяж» і «Завод цеплаабменнага абсталяваньня», аддзяленьне сувязі «Белпошты» і ашчадная каса «Беларусбанка», пункт побытавага абслугоўваньня і лазьня, страўня і крамы. Таксама працавалі сярэдняя школа і 2 дзіцячыя ясьлі-сады, бібліятэка і дом культуры, а таксама лекарская амбуляторыя[5].
У 2013 годзе экспарт паліўных брыкетаў з «ТБЗ Усяж» скараціўся з 26 млн да 11 млн даляраў празь зьніжэньне цэнаў з 54-х да 45 эўра за тону ў сувязі зь цёплай зімой. У 2014 годзе «Торфабрыкетны завод Усяж» вырабіў 6-мільённую тону торфабрыкетаў ад часу заснаваньня ў якасьці першага такога заводу ў Беларусі. Для гэтага за 62 гады здабылі 13,3 млн (44 %) тонаў торфу з 30 млн тонаў адведзеных прадпрыемству для торфаздабычы. «Торфабрыкетны завод Усяж» працаваў у 3 зьмены цягам 11 месяцаў на год, пасьля чаго спыняўся на чарговы рамонт. Сам торф здабывалі ў цёплую пару з траўня па верасень увесь сьветлавы дзень. Торф вывозілі з балотаў вузкакалейнай чыгункай даўжынёй 30 км, пасьля чаго зьбіралі ў бурты вагой да 3000 тонаў. За больш як 60 гадоў «ТБЗ Усяж» выпрацаваў 30 з адведзеных яму 75 кв.км. Зь іх 23 кв.км. перадалі лясным гаспадаркам, а 7 кв.км — сельскім гаспадаркам. Яшчэ на 2-х кв.км. стварылі мясцовы водны заказьнік «Студзёнка». «ТБЗ Усяж» выступаў горадаўтваральным прадпрыемствам, на якім працавала звыш 300 з 1600 жыхароў. Пры гэтым завод забясьпечваў пасёлак цеплавой энэргіяй. Гадавая здабыча складала каля 200 000 тонаў торфу. У 2014 годзе торфабрыкеты пастаўлялі ў суседнія Латвію, Летуву і Польшчу, а таксама ў Фінляндыю і Швэцыю. У Беларусі асноўнымі пакупнікамі былі цэмэнтныя заводы і цеплавыя электрастанцыі[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads