Фёдар Аляшкевіч

беларускі нэўрахірург From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Васільевіч Аляшкевіч (1936, Балотца, цяпер Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 2008, Менск, Беларусь) — беларускі нэўрахірург.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Дасьледаваў судзінныя парушэньні і пухліны галаўнога мозга, чэрапна-мазгавыя траўмы, болевы сындром і эпілепсію. Доктар мэдычных навук (1973), прафэсар (1980), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996). Галоўны нэўрахірург Міністэрства аховы здароўя Беларускай ССР (1980—1991) і Беларусі (1991—2000). Напісаў звыш 300 навуковых працаў[1], у тым ліку стварыў 8 манаграфіяў і 6 вынаходак. Выдатнік аховы здароўя[2]. Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1997).

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1959 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут і заняў пасаду загадніка хірургічнага аддзяленьня Субоцінскай участковай лякарні. У кастрычніку 1959 году стаў намесьнікам галоўнага лекара Іўеўскага раёну па лекавай частцы[2]. У 1961 годзе паступіў у асьпірантуру ў галіне нэўрахірургіі ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыятэрапіі. У 1964 годзе стаў ардынатарам нэўрахірургічнага аддзяленьня Менскай абласной лякарні. У 1965 годзе абараніў у Віцебскім дзяржаўным мэдычным інстытуце кандыдацкую дысэртацыю «Клініка і дыягностыка супратэнтарыяльных артэрыя-вянозных анэўрызмаў судзінаў галаўнога мозга» і заняў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка БелНДІ нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыятэрапіі[3].

У 1973 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Хірургічнае лячэньне ўнутрычарапных мяшковых анэўрызмаў» (232 с.) і выдаў сумесную манаграфію «Ангіяграфічная дыягностыка судзінных паражэньняў і пухлінаў галаўнога мозга» разам з Эфраімам Злотнікам, Ігнатам Антонавым і З.М. Кастрыцкай. У 1974 годзе атрымаў годнасьць дацэнта Менскага мэдычнага інстытуту, дзе пачаў весьці курс неўрахірургіі. У 1980 годзе стаў прафэсарам Менскага мэдінстытуту, выдаў сумесную манаграфію «Траўматычныя субдуральныя гематомы» (127 с.) зь Нікандрам Ражанцом, а таксама заняў пасаду галоўнага нэўрахірурга Міністэрства аховы здароўя Беларускай ССР[2].

У 1982—1999 гадох адначасна быў навуковым кіраўніком Рэспубліканскага цэнтру хірургічнага лячэньня эпілепсіі, дзе штогод выконваў каля 40 апэрацыяў. У 1988 годзе выдаў манаграфію «Траўма нэрвовай сыстэмы». У 1989 годзе заняў пасаду загадніка катэдры Менскага мэдычнага інстытуту, якую працягваў узначальваць да 2007 году. У 1993 годзе выдаў даведнік «Нэўрахірургія: апэрацыі на галаўным мазгу» (292 с.) разам з А.Ф. Аляшкевічам. У 1994 годзе атрымаў годнасьць сябра-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі. У 2000—2004 гадох быў сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га скліканьня ад Карэліцкага і Наваградзкага раёнаў[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Дасьледаваньні Фёдара Аляшкевіча тычыліся дыгностыкі і лячэньня судзінных хваробаў галаўнога мозга. Ён прапанаваў новыя спосабы лячэньня эпілепсіі, дыягностыкі і лячэньня цяжкіх удараў галаўнога мозга і ўнутрычарапных гематомаў. Распрацаваў і ўкараніў новы спосаб лячэньня артэрыяльнай спазмы мазгавых судзінаў празь мясцовае ўзьдзеяньне навакаінаміда на судзіны мозга. Упершыню вывучыў значэньне перакіснага акісьленьня ліпідаў пры чэрапна-мазгавой траўме падчас працы ў лябараторыі псыханэўрахірургіі БДМУ, якую заснаваў у 1977 годзе. Пры гэтым пасьпяхова выпрабавалі эмаксіпін і дыявітол. На яго прапанову адчынілі 2 Рэспубліканскія цэнтры: сьпінальнай траўмы і дзіцячай хірургіі[3]. У Інстытуце фізыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на яго прапанову стварылі навуковы цэнтар нэўратрансплянтацыі і аднаўляльнай хірургіі. Быў намесьнікам старшыні Навуковага таварыства нэўролягаў Беларусі. Загадваў працай клінік нэўралёгіі і нэўрахірургіі ў 9-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску.

Remove ads

Ушанаваньне

У Наваградку імем Фёдара Аляшкевіча назвалі вуліцу. У Шчорсах на будынку школы, якую ён скончыў, усталявалі памятную дошку.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads