Філіп Рудзік

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп Рудзік
Remove ads

Філі́п Ру́дзік (нар. 22 сакавіка 1987 году) — беларускі футбаліст расейскага паходжаньня, гуляе ў паўабароне ў клюбе «Мёры». У 2009—2011 гадах правёў 4 матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Таксама мае грамадзянства Казахстану[6].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец пецярбургскай школы «Зьмена». У 2005 годзе быў запрошаны ў наваполацкі «Нафтан» галоўным трэнэрам Вячаславам Акшаевым. Зь цягам часу стаў ключавым гульцом навапалачанаў. Дапамог наваполацкаму клюбу ў 2009 годзе стаць пераможцам Кубка Беларусі 2009 году. Тады, падчас паўфінальных мачтаў супраць БАТЭ, вызначыўся рэзкімі выказваньнямі на адрас барысаўскага клюбу, чым выклікаў незадаволенасьць барысаўскіх аматараў. Пазьней, у 2010 годзе, паглыбіў канфлікт з барысаўскімі фанатамі[7]. Тым ня менш, у студзені 2011 году разам зь Міхаілам Гардзейчуком падпісаў кантракт з БАТЭ. У сэзоне 2011 году стабільна зьяўляўся ў асноўным складзе, а сэзон 2012 году правёў менш удала, і клюб плянаваў выставіць Рудзіка на трансфэр. Але падчас падрыхтоўкі да сэзону 2013 году здолеў належным чынам праявіць сябе і застаўся ў БАТЭ. У пачатку 2013 году гуляў у асноўным складзе, за 8 матчаў забіў 3 галы. У траўні 2013 году атрымаў траўму, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[8]. У гомельскім клюбе стаў асноўным гульцом, гуляў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.

Па заканчэньні арэнды ў лістападзе 2013 году вярнуўся ў БАТЭ, а ў сьнежні 2013 году перайшоў у казахстанскі клюб «Атыраў»[9]. У сакавіку 2014 году атрымаў грамадзянства Казахстану, дзякуючы чаму перастаў лічыцца легіянэрам у мясцовым чэмпіянаце[10]. У чэрвені 2014 году пакінуў «Атыраў»[11] і неўзабаве падпісаў кантракт зь іншым казахстанскім клюбам — «Спартаком» зь Семея[12]. Паводле выніку сэзону «Спартак» заняў апошняе месца і пакінуў мясцовую Прэм’ер-лігу, а Рудзік атрымаў статус свабоднага агента.

У студзені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам польскай Экстраклясы «Гурнік» з Лэнчны[13]. Аднак замацавацца ў складзе польскага клюба ня здолеў. Згуляўшы ў 15 матчах чэмпіянату і забіўшы адзін гол, Рудзік па заканчэньні кантракта 30 чэрвеня пакінуў «Гурнік»[14]. Пасьля «Гурніка» прыяднаўся да наваполацкага «Нафтана», аднак футбаліст і клюб ня здолелі дамовіцца аб фінансавых умовах. У выніку 10 ліпеня 2015 году Філіп падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[15]. Аднак ў складзе гарнякоў ня даў рады, у выніку па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2015 году пакінуў клюб[16].

У студзені 2016 пасьля прагляду падпісаў кантракт з казахстанскім клюбам «Жэтысу»[17]. У ліпені 2016 году выправіўся на прагляд у гарадзенскі «Нёман» і неўзабаве падпісаў кантракт[18]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў якасьці асноўнага атакуючага паўабаронцы. У пачатку 2017 году не трэнаваўся зь «Нёманам», але ў лютым вярнуўся ў каманду і неўзабаве падоўжыў пагадненьне на сэзон 2017 году[19]. Пачынаў сэзон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе гарадзенскай каманды. У лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» на наступны сэзон[20].

Першую палову сэзону 2018 году прапусьціў празь цяжкую траўму. У жніўні 2018 году вярнуўся на поле, спачатку выходзячы на замену, з кастрычніка стаў зьяўляцца ў пачатковым складзе. У сьнежні 2018 году падпісаў новае пагадненьне з гарадзенцамі на сэзон 2019 году[21], аднак у чэрвені 2019 году кантракт датэрмінова быў скасаваны[22]. У ліпені 2019 году стаў гульцом «Гарадзеі»[23]. У жніўні і верасьні гуляў у першай адзінаццатцы, але пазьней перастаў зьяўляцца на полі. У сьнежні 2019 году пакунуў «Гарадзею»[24]. У лютым 2020 году падпісаў кантракт зь менскімі «Крумкачамі»[25]. У ліпені 2020 году пакінуў каманду[26], пасьля чаго абвесьціў аб завяршэньні прафэсійнай кар’еры[27].

У ліпені 2021 году ў якасьці аматара далучыўся да другалігавых «Мёраў»[28], дзе згуляў у двух матчах. У траўні 2022 году стаў гульцом «Смаргоні»[29], дапамог клюбу паводле вынікаў сэзону 2022 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2023 году пакінуў «Смаргонь»[30]. Сэзон 2023 пачаў у складзе «Мёраў».

Міжнародная

У 2009 годзе пачаў выклікацца Бэрндам Штангэ ў нацыянальную зборную Беларусі. У 2009 годзе згуляў у двух матчах за зборную, у 2011 годзе — яшчэ у двух.

Remove ads

Узнагароды

БАТЭ:

«Нафтан»:

Статыстыка

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads