Міхаіл Гардзяйчук

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаі́л Гардзяйчу́к (нар. 23 кастрычніка 1989 году, Сарань, Казаская ССР) — беларускі футбаліст, выступае за берасьцейскае «Дынама» і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту міжнароднай клясы. Найлепшы футбаліст Беларусі (2017).

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Футболам пачаў займацца ва ўзросьце 8—9 гадоў у саранскай спортшколе. Першым трэнэрам быў Уладзімер Быстроў. Пазьней пераехаў зь сям’ёй у Караганду[6]. У 17 гадоў падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт зь мясцовым «Шахтарам». У 2007 годзе выступаў у першай лізе Казахстану за фарм-клюб «Шахтару» — «Шахтар-Юнацтва» (19 гульняў, 3 галы). У 2008 годзе перайшоў у пінскую «Хвалю», у складзе якой у 2009 годзе стаў срэбным прызэрам першынства першай лігі Беларусі і забіў 5 мячоў за сэзон.

У 2010 годзе стаў гульцом клюбу «Нафтан», за які дэбютаваў у матчы за Супэркубак Беларусі. Міхаіл стаў асноўным гульцом каманды ў дэбютным сэзоне, згуляўшы 32 матчы ў чэмпіянаце краіны, у якіх забіў 3 галы і аддаў 3 выніковыя перадачы.

27 сьнежня 2010 году падпісаў кантракт з БАТЭ, разам зь якім быў удзельнікам Лігі Эўропы сэзону 2010—2011 гадоў, дзе нават забіў гол у браму «Пары Сэн-Жэрмэн» у першым хатнім матчы 1/16 фіналу. У сэзоне 2011—2012 гадоў разам з барысаўскім клюбам прымаў удзел Лізе чэмпіёнаў, дзе вызначыўся ў хатнім матчы супраць клюбу «Экранас». Але зь цягам часу Міхаіл стаў зрэдку трапляць у асноўны склад клюбу, губляючы гульнявую практыку.

У сакавіку 2012 году разам з Максімам Скавышам быў аддадзены ў арэнду з БАТЭ ў «Белшыну»[7]. У студзені 2013 году правы на Гардзейчука былі набытыя «Белшынай» у БАТЭ[8], зь якой ён падпісаў кантракт на два гады[9]. У бабруйскай камандзе Міхаіл стаў адным зь лідэраў. У канцы 2013 году вярнуўся ў барысаўскі БАТЭ[10]. У сьнежні 2018 году перайшоў у казаскі клюб «Табол»[11].

У жніўні 2019 году падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама». Дапамог камандзе паводле вынікаў сэзону 2019 году стаць чэмпіёнам Беларусі. У сэзоне 2020 годзе заставаўся асноўным гульцом дынамаўцаў. У лютым 2021 годк быў прадстаўлены ў якасьці гульца латвійскай «Ліепаі»[12]. Застаўся ў камандзе і ў сэзоне 2022 годзе, калі іншыя беларускія гульцы, як то Алег Вераціла, Дзьмітры Бага і Яўген Бярозкін, пакінулі клюб. У чэрвені 2022 году скасаваў дамову зь «Ліепаяй»[13]. Неўзабаве стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і ў ліпені афіцыйна вярнуўся ў клюб, склаўшы працоўную ўгоду да канца 2022 году[14]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы, за паўгады зарабіўшы 5 галоў і 6 галявых перадачаў. У сьнежні 2022 году падоўжыў пагадненьне з дынамаўцамі на два гады[15].

Міжнародная

Гуляў за зборную Беларусі (да 21 году). Зь ёй здабыў бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі, аднак аніводнага разу не выходзіў на поле з прычыны траўмы. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, на Алімпійскіх гульнях 2012 году, дзе браў удзел ува ўсіх трох матчах каманды.

15 лістапада 2013 году дэбютаваў у зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Альбаніі. 8 верасьня 2015 году ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць Люксэмбургу аформіў дубль, тым самым усталяваўшы выніковы лік 2:0.

Remove ads

Узнагароды і дасягненьні

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads