Цеплякі

вёска ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цеплякі́[4]вёска ў Беларусі, у басэйне ракі Чарнагосьніцы каля возера Ліпны (за 5 км на паўднёвы ўсход ад яго). Уваходзяць у склад Машканскага сельсавету Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзяцца за 10 км на захад ад Машкан, за 20 км на паўночны ўсход ад Сянна.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню ўпамінаюцца ў 1591 годзе як вёска Цеплакі пры падзеле маёнткаў Івана Іванавіча Сапегі паміж яго сынамі, якая адышла ў валоданьне Рыгора Сапегі — маёнтак Астроўна Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[1]. У XVIII ст. вёскай валодалі Пацеі[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 20 кастрычніка 1772 году Цеплякі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні, з 2 жніўня 1773 году ў Сеньненскі павеце. з 22 сакавіка 1777 да 31 сьнежня 1796 у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796). З 31 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 году ў Сеньненскім павеце Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 году ў Машканскай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні[5]. Вёска належала да прыходу Госьміраўскае Сьвята-Міхайлаўскай царквы (да 1839 году уніяцкай)[6][7].

У XIX ст. маёнткам Астроўнам, да якога належалі Цеплякі, валодалі Плятэры[8][9].

У 1910 годзе сялянскай грамадзе вёскі Цеплякоў належала 411 дзесяцін зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Госьміраўскае Сьвята-Міхайлаўскай царквы й уваходзілі ў Круглянскае сялянскае таварыства[10][11].

З 14 верасьня 1917 году Цеплякі апынуліся ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі.

Наіноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цеплякі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з траўня 1919 году ў Сеньненскім павеце Віцебскай губэрні.

У сакавіку 1924 году Цеплякі вярнулі БССР, з 20 жніўня ў Застадольскім сельсавеце Сеньненскага раёну Віцебскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году — Сеньненскі раён, з 12 лютага 1935 году — Багушэўскі раён, з 20 лютага 1938 году ў складзе Віцебскай вобласьці.

У Другую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй з 8 ліпеня 1941 году да 25 чэрвеня 1944 году. У жніўні 1943 году карнікі спалілі 25 двароў, забілі 16 жыхароў[12].

Па вайне савецкія ўлады аднавілі калгас «Чырвоная Зорка», які ў 1950 годзе далучылі да калгасу «Сьцяг Леніна» з цэнтрам у вёскі Круглянах. 20 студзеня 1960 году Багушэўскі раён скасавалі, Застадольскі сельсавет далучылі да Сеньненскага раёну. З 1962 году вёска у складзе Обальскага сельсавету[13][14][15] .

Да 2004 году Цеплякі ўваходзілі ў склад Обальскага сельсавету[16].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 93 чал.[7]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 37 двароў, 126 мужчын, 124 жанчыны[10]; 1940 год — 30 двароў, 64 чал.
  • XXІ стагодзьдзе: 2003 год — 5 двароў, 7 чал.

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads