Церабель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Це́рабель[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавету. Месьціцца за 47 км ад Мар’інай Горкі, 41 км ад Менску.
Remove ads
Гісторыя
У XVII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводзтва ВКЛ, шляхецкая ўласнасьць. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі. У 1800 годзе вёска Церабелка Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1897 вёска ў Дудзіцкай воласьці таго ж павету, ёсьць хлебазапасны магазын, капліца. У 1888 годзе адкрытая царкоўна-прыходзкая школа[2].
Зь лютага па сьнежань 1918 году акупаваная войскамі Нямецкае Імпэрыі, з жніўня 1919 па ліпень 1920 году — войскамі Польшчы. У 1919 году ў БССР. У 1922 годзе дзейнічала школа 1-й ступені. У 1933 годзе працаваў калгас імя К. Я. Варашылалва, была кузьня[2].
У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны, якія ў сакавіку 1944 году спалілі вёску, загубілі 30 жыхароў. Пасьля вайны вёска адноўленая[2].
29 чэрвеня 2006 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сяргеевіцкага сельсавету ў склад Праўдзінскага пасялковага сельсавету[3].
Да 28 траўня 2013 году ў Праўдзінскім пасялковым савеце. Пасьля скасаваньня Праўдзінскага пасялковага савету ўключаная ў Навапольскі сельсавет[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 25 двароў, 167 жыхароў
- 1897 год — 65 двароў, 397 жыхароў
- 1908 год — 75 двароў, 491 жыхар
- 1917 год — 86 двароў, 478 жыхароў
- 1940 год — 65 двароў, 340 жыхароў
- 1960 год — 210 жыхароў
- 1999 год — 55 жыхароў
- 2010 год — 21 жыхар
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads