Чарнаморнафтагаз

дзяржаўнае прадпрыемства Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнаморнафтагаз
Remove ads

«Чарнаморнафтагаз» — дзяржаўнае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў кастрычніку 1978 году ў Сімфэропалі ў якасьці «Чарнаморнафтагазпраму».

Хуткія факты Тып, Заснаваная ...

На 2025 год мела 4 газаздабывальныя плятформы ў Чорным моры за 150 км на захад ад Крыму.

Remove ads

Мінуўшчына

20 кастрычніка 1978 году Міністэрства газавай прамысловасьці СССР зацьвердзіла Загад № 209 аб стварэньні вытворчага аб'яднаньня «Чарнаморнафтагазпрам» ва Ўкраінскай ССР дзеля выведкі і распрацоўкі радовішчаў вуглевадародаў у Крыму і на Азоўска-Чарнаморскай водмелі. У яго склад увайшлі нафтагазавыя прадпрыемствы Крымскай вобласьці Ўкраінскай ССР, якія ўлучалі:

У 1979 годзе ўвялі ў дзеяньне 1-ю самаўзьнімальную плывучую буравую ўстаноўку «Сіваш», на якой пачалі распрацоўку Галіцынскага газакандэнсатнага радовішча на захад ад Крыму. У 1979—1985 гадох пабудавалі газаправоды-адводы «Бахчысарай — Ялта» і «Ялта — Алушта». У 1981 годзе на Стрэлкавым радовішчы пабудавалі 1-ю лёдаўстойлівую плятформу. У 1983 годзе скончылі будаўніцтва 1-й ніткі марскога газаправоду Галіцына-бераг і пачалі здабычу на Галіцынскім газакандэнсатным радовішчы. Таксама пачалі здабычу нафты на Сямёнаўскім радовішчы на Керчанскім паўвостраве і пошукавае бурэньне на водмелі Баўгарыі. У 1986 годзе «Чарнаморнафтагазпрам» узяў удзел у сумесным прадпрыемстве «ВіетСаўПэтра» ў Віетнаме[4].

У 1991 годзе ўвялі ў дзеяньне Глебаўскае падземнае газасховішча (ПСГ) на аснове вычарпанага Глебаўскага газакандэнсатнага радовішча на захадзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым (Украіна). У 1992 годзе пачалі распрацоўку Архангельскага газавага радовішча на водмелі Чорнага мора на захад ад Крыму. Таксама ўзьвялі і запусьцілі 97-кілямэтровы магістральны газаправод «Краснаперакопск — Глебаўскае ПСГ». У сьнежні 1993 году ўвялі ў дзеяньне Штармавое газакандэнсатнае радовішча на водмелі Чорнага мора на захад ад Крыму. У 1995 годзе пабудавалі самаўзьнімальную плывучую буравую ўстаноўку «Таўрыда». У 1998 годзе «Чарнаморнафтагазпрам» пераўтварылі ў дзяржаўнае акцыйнае таварыства[4].

Thumb
Газавая плятформа ў Керчанскай пратоцы (2006 год)

У 2002 годзе пачалі выкарыстаньне Ўсходне-Казантыпскага газавага радовішча на паўночнай водмелі Керчанскага паўвострава. У 2004 годзе ўвялі ў дзеяньне Паўночна-Булганацкае радовішча газу ў Азоўскім моры, а таксама пачалі бурэньне сьвідравіны № 403 на пляцоўцы Субоціна і будоўлю газаправоду «Ялта — Фарос — Севастопаль». У 2005 годзе адкрылі 1-е радовішча нафты ва ўкраінскай частцы Чорнага мора пасьля бурэньня сьвідравіны Субоціна. Таксама пабудавалі газаправод-адгалінаваньне да курорта Малы Маяк ад магістральнага газаправода «Ялта — Алушта», а таксама адвялі газаправод сярэдняга ціску да Карэізу з боку Ялты. У 2006—2009 гадох пачалі распрацоўку Адэскага газавага і Субоцінскага нафтавага радовішчаў. У 2010-м пачалі даўладкаваньне Галіцынскага газакандэнсатнага і Архангельскага газавага радовішчаў[4].

Thumb
Галаўная сядзіба «Чарнаморнафтагазу» ў Сімфэропалі (2012 год)

У 2011 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў публічнае акцыйнае таварыства «Чарнаморнафтагаз». Таксама скончылі асваеньне Галіцынскага і Архангельскага радовішчаў. Сярод іншага, здабыча на Стрэлкавым газавым радовішчы вырасла 13-кратна пасьля капітальнага рамонту сьвідравінаў. У 2012 годзе пабудавалі 83-кілямэтровы падводны газаправод, які злучыў плятформу БК-1 Адэскага радовішча і марскую стацыянарную плятформу МСП-4 Галіцынскага радовішча. Ён стаў найбольшым падводным газаправодам Украіны. У выніку на Адэскім радовішчы пачалі здабычу прыроднага газу[4].

Thumb
Буксір «Чарнаморнафтагазу» ў моры (2013 год)

27 лютага 2014 году «Чарнаморнафтагаз» страціў магчымасьць ажыцьцяўляць гаспадарчую дзейнасьць у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым у выніку яе часовай акупацыі Расеяй, што 4 сьнежня 2014 году пацьвердзіла Гандлёва-прамысловая палата Ўкраіны ў Высновах № 5568[4]. 17 сакавіка 2014 году расейскія акупацыйныя ўлады Рэспублікі Крым пераўтварылі захопленую ў Крыму маёмасьць «Чарнаморнафтагазу» ва ўнітарнае прадпрыемства[5], якое падпарадкавалі Міністэрству паліва і энэргетыкі Рэспублікі Крым[6]. 7 ліпеня 2014 году Сход пайшчыкаў «Чарнаморнафтагазу» ўхваліў Пратакол № 2 аб зьмяненьні месцазнаходжаньня прадпрыемства зь Сімфэропалю па праспэкце Кірава, дом 52. 11 жніўня 2014 году галаўную сядзібу «Чарнаморнафтагазу» перанесьлі ў Кіеў па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, дом 26[4].

Thumb
Вернутыя газаздабывальныя плятформы (2023 год)

20 чэрвеня 2022 году пры адбіцьці расейскага ўварваньня Ўзброены сілы Ўкраіны нанесьлі ракетны ўдар па буравых плятформах у Чорным моры, якія Расея захапіла ў 2014 годзе. У выніку расейскія акупанты спынілі марскую газаздабычу, якая складала 90 % ранейшай здабычы прадпрыемства[7]. 12 красавіка 2023 году Пастаянны трацейскі суд (Нідэрлянды) абавязаў урад Расеі выплаціць «Чарнаморнафтагазу» 2,883 млрд даляраў пакрыцьця за адабраную ў 2014 годзе маёмасьць у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым. У кастрычніку 2024 году Хэльсынскі акруговы суд наклаў арышт на маёмасьць Расеі ў Фінляндыі для выплаты дадзенага пакрыцьця[4]. 11 верасьня 2023 году Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведаміла пра вяртаньне буравых плятформаў «Пятро Гадаванец», «Сіваш» «Таўрыда» і «Ўкраіна» ў Чорным моры[8].

Кіраўнікі

  1. І.М. Васільчанка (1978—1982)
  2. М.С. Петрасян (1982—1986)
  3. В.С. Воўк (1986—1987)
  4. Е.В. Максімаў (1987—1995)
  5. Мікола Ільніцкі (1995—2001)
  6. Валер Ясюк (2001—2006)
  7. Анатоль Прысяжнюк (2006—2009)
  8. Валер Ясюк (2009—2013)
  9. Сяргей Галавін (2013—2014)
  10. Сьвятлана Няжнова (ад 2014 году)[4]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads