Нафтагаз Украіны

прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia

Нафтагаз Украіны
Remove ads

«Нафтагаз Украіны» (укр. Нафтогаз України) — дзяржаўнае прадпрыемства Ўкраіны ў галіне нафтагазавай прамысловасьці, заснаванае ў сьнежні 1965 году ў Кіеве. Паводле Пастановы Кабінэта міністраў Украіны ад 25 траўня 1998 году № 747, мае ў якасьці «маёмасьці, якая выкарыстоўваецца для забесьпячэньня транспартаваньня, захоўваньня прыроднага газу і разьмеркавання нафты, нафтапрадуктаў і якая згодна з заканадаўствам не падлягае прыватызацыі»: «магістральныя газанафтаправоды і збудаваньні на іх; разьмеркавальныя нафтаправоды і збудаваньні на іх; газанафтасховішчы; транспартныя сродкі спэцыяльнага прызначэньня». З таго часу зьяўляецца найбольшым паводле выручкі прадпрыемствам Украіны і асноўным прадпрыемствам паліўна-энэргетычнай галіны.

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...
Remove ads

Будова

На 31 сьнежня 2015 г. «Нафтагаз Украіны» валодаў акцыямі прадпрыемстваў у галіне:

  • вытворчасьці — ПАТ «Укргазаздабыча» (100%), ААТ «Укрнафта» (50% +1), УП «Замежнафтагаз», ЗАТ «Карпатыгаз» (49,99%) і ЗАТ «Надра Геацэнтар» (45%);
  • транспартаваньня — ПАТ «Укртрансгаз» (100%), ПАТ «Укртранснафта» (100%) і ПАТ «Укрспэцтрансгаз» (100%);
  • гандлю — УП «Газ Украіны», ТА «Нафтагаз Замежжа» (Швайцарыя; 100%), ААТ «Кіраваградгаз» (51%), УП «Украўтагаз»;
  • забесьпячэньня — УП «Вуглесынтэзгаз Украіны», УП «Укрнафтагазкамплект»[2].

Таксама за мяжой працавалі 4 філіі ў Расеі (Масква, вул. Пілюгіна, д. 24), Туркмэністане (Ашгабад, Арчабільскі праспэкт), Швайцарыі (Жэнэва, вул. Альфрэда Вэнсэна, д. 16) і Эгіпце (Каір, раён Маадзі) і 2 прадстаўніцтвы ў Бэльгіі (Брусэль, вул. Брэйдэля, д. 40) і Вугоршчыне (Будапэшт, вул. Лазьняў, д. 22Б). На канец 2015 году ўласныя сродкі (капітал) склалі 450,458 млрд грыўнаў ($18,769 млрд), абавязкі (доўг) — 219,242 млрд грыўнаў ($9,135 млрд). Ад 1 кастрычніка 2015 году да 30 красавіка 2016 году «Нафтагаз Украіны» ўсталяваў наступныя цэны за кубічны мэтар прыроднага газу ва Ўкраіне: для насельніцтва — 7,19 грыўні ($0,3), прамысловым спажыўцам — 6,474 грыўні ($0,27), для захоўваньня — 0,112 грыўні ($0,005), для транспартаваньня — 0,6891 грыўні ($0,03), вытворцам побытавага цяпла — 1,84 грыўні[2] ($0,08).

У 2015 годзе большасьць прыроднага газу здабылі ў 6 з 24 вобласьцяў Украіны: Палтаўскай, Харкаўскай, Сумской, Днепрапятроўскай, Львоўскай і Закарпацкай. «Нафтагаз Украіны» валодаў блізу 70% прыроднага газу, які здабывалі ва Ўкраіне, і газатранспартнай сыстэмай Украіны (ГТС), якая была адной з найбольшых у сьвеце паводле магутнасьці (146 млрд м³ за год за мяжу). Агульная працягласьць магістральных і разьмеркавальных газаправодаў складала звыш 38,5 тыс. км. Звыш 40% прыроднага газу, які паставілі з Расеі ў Эўропу ў 2014—2015 гадах, прапампавалі праз магістральныя газаправоды Ўкраіны: 67 млрд м³ са 184,4 млрд м³ (36,3%) продажаў «Газпрама» у несумежныя краіны Эўропы за 2015 год, што склала 45,9% магутнасьці ГТС Украіны. Таксама «Нафтагаз Украіны» валодаў 11 падземнымі газасховішчамі агульнай магутнасьцю ў 31 млрд м³, што было найбольшым паказьнікам у Эўропе. Агульная даўжыня магістральных нафтаправодаў ва Ўкраіне складала 4,7 тыс. км. Магутнасьць 11 нафтасховішчаў — 1,1 млн тонаў. 8 газа- і нафтаперапрацоўчых заводаў «Нафтагаза Ўкраіны» выраблялі бэнзін, дызэльнае паліва і звадкаваны прыродны газ (ЗПГ)[2].

У 2015 годзе збыт «Нафтагаза Ўкраіны» склаў 131,248 млрд грыўнаў ($5468,667 млн), зь іх 87,288 млрд грыўнаў (66,5%) пакупнікам з Украіны, 43,533 млрд грыўнаў (33,17%) — з Расеі, 425 млн грыўнаў (0,32%) — з Эгіпта і 2 млн грыўнаў — з Эўропы. Па галінах збыт з даданьнем 27,3 млрд грыўнаў (17,2%) унутрыгрупавых продажаў (158,6 млрд) прыпадаў на: гандаль прыродным газам — 66,9 млрд грыўнаў (42,2%), траспартаваньне газу — 50 млрд грыўнаў (31,5%), газаздабычу — 21,2 млрд грыўнаў (13,4%), нафтавую галіну — 18,9 млрд грыўнаў (11,9%) і захоўваньне газу — 1,6 млрд грыўнаў (1%). З агульнага ліку 77 308 супрацоўнікаў на канец 2015 году: 55 641 (75%) быў работнікам, 12 714 (16%) — адмыслоўцамі, 8459 (11%) — на кіраўнікамі і 494 (1%) — слубжоўцамі. За 2015 год «Нафтагаз Украіны» траспартаваў 98,5 млрд м³ прыроднага газу і 16,8 млн тонаў сырой нафты, здабыў 16 млрд м³ газу і 2,2 млн тонаў нафты і газавага кандэнсату. Таксама вырабілі 1,6 млн тонаў нафтапрадуктаў і 0,4 млн тонаў звадкаванага нафтавага газу. На канец 2015 году даведзеныя запасы нафты, кандэнсату і газу складалі 1618,6 млн барэляў. На 19 верасьня 2016 году ў газасховішчах знаходзілася звыш 16 млрд м³ газу[2].

Remove ads

Беларусь

20 верасьня 2007 году «Нафтагаз Украіны» адчыніў сваё прадстаўніцтва ў Беларусі паводле дазволу Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня. Прадстаўніцтва ўзначаліў Аляксандар Сідарчук. У Беларусі адмыслоўцы «Нафтагаза Ўкраіны» ўдзельнічалі ў праверках газавымяральных станцыяў «Белтрансгаза»[3]. 12 жніўня 2009 году «Нафтагаз Украіны» зачыніў сваё прадстаўніцтва ў Менску для перадачы яго паўнамоцтваў прадстаўніцтву даччынага прадпрыемства «Укртрансгаз», якое атрымала дазвол на адкрыцьцё ад МЗС Беларусі. Супрацоўнікі «Укртрансгаза» на пастаяннай аснове назіралі на памежных газаразьмеркавальных станцыях у Кобрыні (Берасьцейская вобласьць) і Мазыры (Гомельская вобласьць) за аб’ёмам і якасьцю прыроднага газу, які пастаўляўся паводле кантракту між «Нафтагазам Украіны» і расейскім «Газпрамам» аб транзыце расейскага газу праз Украіну[4].

Remove ads

Мінуўшчына

27 сьнежня 1965 году Міністэрства газавай прамысловасьці СССР Загадам № 216 стварыла Вытворчае кіраўніцтва «Укргазпрам»(uk) (Кіеў, Украінская ССР) па распрацоўцы газавых і газакандэнсатных радовішчаў ва Ўкраінскай ССР. У 1970 годзе «Укргазпрам» становіцца Вытворчым аб’яднаньнем здабычы газу ва Ўкраінскай ССР. У 1974 годзе — Усесаюзным прамысловым аб’яднаньнем здабычы газу ва Ўкраінскай ССР. У 1988-м — Дзяржаўным вытворчым кіраўніцтвам па здабычы і транспартаваньні газу ва Ўкраінскай ССР. У жніўні 1989 году «Укргазпрам» уваходзіць у склад Дзяржаўнага газавага канцэрну СССР «Газпрам» у якасьці Вытворчага аб’яднаньня здабычы, перапрацоўкі, транспартаваньня газу і газавага кандэнсату[5]. Пасьля здабыцьця незалежнасьці Ўкраінай 24 жніўня 1991 году «Укргазпрам» падпарадкавалі Кабінэту міністраў Украіны.

25 лютага 1998 году прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма падпісаў Указ № 151/98 «Пра рэфармаваньне нафтагазавага комплексу Ўкраіны», які прадугледжваў «стварэньне Кабінэтам міністраў Украіны дзяржаўнай Нацыянальнай акцыянэрнай кампаніі „Нафтагаз Украіны“ на базе 100% акцыяў дзяржаўных акцыянэрных таварыстваў, створаных шляхам пераўтварэньня прадпрыемстваў нафтагазавага комплексу, якія не падлягаюць прыватызацыі, а таксама пакетаў акцыяў адкрытых акцыянэрных таварыстваў нафтагазавага комплексу, у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам пакінутыя ў дзяржаўнай уласнасьці»[6]. 25 траўня 1998 году Кабінэт міністраў Украіны зацьвердзіў Пастанову № 747 «Пра ўтварэньне Нацыянальнай акцыянэрнай кампаніі „Нафтагаз Украіны“», паводле якой «статутны фонд Кампаніі ўтвараецца шляхам перадачы ў яго … маёмасьці акцыянэрнага таварыства „Укргазпрам“ і яго даччыных прадпрыемстваў у сувязі зь іх рэарганізацыяй; маёмасьці Дзяржаўнай акцыянэрнай холдынгавай кампаніі „Укргаз“ у сувязі зь яе ліквідацыяй». У выніку «Нафтагаз Украіны» стаў «правапераемнікам ўсіх маёмасных правоў і абавязкаў акцыянэрнага таварыства „Укргазпрам“ і яго даччыных прадпрыемстваў». Паводле Дадатка 1 да Пастановы ў статутны фонд прадпрыемства «Нафтагаз Украіны» таксама перадалі 100% акцыяў 4-х дзяржаўных акцыянэрных таварыстваў: дзяржаўнае вытворчае прадпрыемства «Чарнаморнафтагаз» (Сімфэропаль); Прадпрыемства прыдняпроўскіх магістральных нафтаправодаў (Крамянчук, Палтаўская вобласьць); прадпрыемства магістральных нафтаправодаў «Сяброўства» (Львоў); фірма закупкі, транспартаваньня і рэалізацыі звадкаванага газу «Укратрансгаз» (Даліна, Івана-Франкоўская вобласьць)[7].

У 2006 годзе «Нафтагаз Украіны» вырабіў звыш 1/8 сукупнага ўнутранага прадукту Ўкраіны (16%) і забясьпечыў 10% паступленьняў у дзяржаўны каштарыс. Прадпрыемства здабыло звыш 97% газу і нафты ва Ўкраіне. За 2006 год збыт склаў $9,9 млрд, прыбытак — $2,1 млрд. На 2007 год «Нафтагаз Украіны» быў манаполіяй у галіне транспартаваньня газу і нафты праз Украіну па трубаправодах. На верасень 2007 году на прадпрыемстве працавала звыш 170 тыс. чалавек (каля 1% працаздольнага насельніцтва Ўкраіны)[3]. У 2007 г. «Нафтагаз Украіны» і «Эгіпецкая галоўная нафтавая карпарацыя» (ЭГНК) заключылі канцэсійную дамову на правядзеньне нафтавай выведкі і здабычы ў Заходняй пустыні Эгіпта. У 2012 годзе бакі ўтварылі ў роўных дзелях прадпрыемства «Пэтрасанан», якое здабыло ў 2015 годзе 318 тыс. тонаў нафты (2,33 млн барэляў) і 192 млн м³ газу[2]. Ад 25 лістапада 2015 году «Нафтагаз Украіны» цалкам адмовіўся ад закупак расейскага прыроднага газу ў «Газпрама», які дагэтуль быў асноўным яго пастаўніком ва Ўкраіну[8].

Кіраўнікі

  • Аляксандар Туманаў(uk) (1966—1984)
  • Ігар Бакай (9 красавіка 1998 — 1 красавіка 2000)
  • Ігар Дзідзенка (7 красавіка — 20 чэрвеня 2000)
  • Вадзім Капылоў (14 ліпеня 2000 — 5 лютага 2002)
  • Юры Бойка(uk) (5 лютага 2002 — 2 сакавіка 2005)
Thumb
Аляксей Іўчанка (2006 г.)
  • Аляксей Іўчанка (2 сакавіка 2005 — 11 траўня 2006)
  • Аляксей Болкісеў (30 чэрвеня — 14 жніўня 2006)
  • Уладзімер Шалудчэнка (14 жніўня 2006 — 21 лютага 2007)
  • Яўген Бакулін (1 сакавіка — 24 сьнежня 2007)
  • Алег Дубіна(uk) (24 сьнежня 2007 — 2 сакавіка 2010)
  • Яўген Бакулін (15 сакавіка 2010 — 25 сакавіка 2014)
  • Андрэй Кобалеў (з 25 сакавіка 2014 году[9])
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads