Чахі (Гомельская вобласьць)
былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чахі́[1] — былая вёска ў Стралічаўскім сельсавеце Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага





Найраней сяло Чахі (Czechi[a]) згаданае ў 1638 годзе, калі князь Ярэмі Міхал Вішнявецкі заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых сваю палову Брагінскага маёнтку пану Мікалаю Лосятынскаму[5]. Хутар Чахі з чатырма дымамі названы сярод паселішчаў Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага Яна Аляксандра Канецпольскага, моцна пацярпелых зімой 1686/7 г. і пазней ад пастою рэестравых казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага[6]. У акце Оўруцкага гродскага суда ад 22 верасня 1715 г. сказана пра тое, як губарэвіцкія сяляне, узброеныя косамі, сякерамі і стрэльбамі, пасланыя панам маршалкам мазырскім Антоніем Аскеркам, папалілі стагі сена, праналежныя падданым пана войскага мельніцкага Аляксандра Антонія Бандынэлі, жыхарам вёсак Бабчын, Рудакоў і хутара Чахі[7].
Да 1733 г. Чахі належалі да часткі застаўнага маёнтку Брагін падкаморага дэрпцкага А. Бандынэлі[8]. Ад таго часу – у складзе маёнтку князя Міхала Сэрвацыя Вішнявецкага, бо той менавіта ў ардынансе 1733 г. упершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[9]. У 1754 годзе з 10 двароў (×6 – каля 60 жыхароў) хутара Чахі Брагінскага маёнтку выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты, 17 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 6 зл., 8 гр.[10]. У тым жа годзе маёнтак быў куплены ў пані Эльжбэты Замойскай, дачкі князя Міхала Сэрвацыя, панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.
Хутар Чахі згаданы ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі


У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Чахі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. У 1795 год хутар Чахі разам з Бабчынам, Рудымі і Губарэвічамі належаў пану падстаросьце рэчыцкаму Ігнацыю Аскерку[12], які годам раней страціў жонку Ізабэлу[13], дачку папярэдняга ўладальніка добраў графа Міхала Адама Ракіцкага. На той час хутар складалі 14 двароў, у якіх жылі 51 асоба мужчынскага і 57 жаночага полу падданых[14].
На 1816 год Чахі ў складзе Рудакоўскага маёнтку паводле сямейнага пагадненьня дасталіся пану Ўладыславу, сыну Ігнацыя, Аскерку[15], пасля – яго старэйшаму сыну Гэнрыку. У 1834 г. гаспадыняй Рудакоўскага маёнтку разам з Чахамі і інш. была ўдава Ўладыслава Ядзьвіга з Гечэвічаў Аскерчына[b][16].
Згодна з кліравой ведамасьцю Бабчынскай царкы за 1847 год, у 9 і 3/4[c] дварах вёскі Чахі «помещицы Евдокии Оскирчины»[d] жылі 39 вернікаў-мужчын і 46 жанчыны[17]. У 1850 г. Чахі складалі 12 двароў з 86 жыхарамі. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 87 жыхароў вёскі Чахі зьяўляліся прыхаджанамі Бабчынскай Крыжаўздзьвіжанскай царквы, 1 мужчына і 3 жанчыны былі парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[18].

У парэформавы пэрыяд Чахі – у Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. На пачатак 1870 года тут — 50 мужчын-гаспадароў зь ліку сялян уласьнікаў, прыпісаных да Плоскаўскага сельскага таварыства[19]. У 1879 г. вёска названа ў ліку паселішчаў, якія належалі да прыходу Крыжаўзьдзьвіжанскай царквы ў Бабчыне[20]. Пані Алена, дачка Гэнрыка, Ваньковіч (Аскерчанка) названая ўладальніцай Рудакоўскага маёнтку ў “Списке землевладельцев Минской губернии” 1889 и 1911 г. На 1909 год у Чахах 32 двары, 121 жыхар[21].
Найноўшы час
9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Чахі у складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[22].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

З 8 сьнежня 1926 году Чахі — у складзе БССР, у Бабчынскім сельсавеце Хойніцкага раёну Рэчыцкай акругі, з 9 чэрвеня 1927 па 26 ліпеня 1930 году — Гомельскай акругі. На 1930 год — 53 двары. У 1931 г. арганізаваны калгас. З 20 лютага 1938 году Чахі — у складзе Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры,
У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 29 вяскоўцаў.
З 8 лютага 1954 году Чахі — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году тут налічвалася 217 жыхароў. Вёска ў складзе калгасу "Кастрычнік" (цэнтар – сяло Бабчын).
21 верасьня 2010 году вёска ліквідаваная рашэньнем Хвойніцкага раённага Савету дэпутатаў[23].
Remove ads
Заўвагі
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads