Эйвід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйвід (Айвід, Айвіт) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Эгвід, Агвід, Агвіт або Эйвід (Ecgwid[1], Agviðr[2], Aghwith[3][4], Övid) і Відэй (Viðey) — імёны германскага паходжаньня[5][6][7][8]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[9], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[10]. Такім парадкам, імя Эйвід азначае «лязо моцы»[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди Еишишское волости, на имя Оивит а Мишик, а Жодко, три братеники (22 чэрвеня 1537 году)[12]; служобъ людей… Ятьвилъ Аивидовичъ… Петръ Еивидович (23 траўня 1539 году)[13]; бояре повету Ковенского Петръ а Янъ Бортковичы Эйвидовича (9 чэрвеня 1584 году)[14]; Aywidowicze (1744 год)[15]; wioski… Ejwidowicze (1782—1783 гады)[16].

Remove ads

Носьбіты

Эйвіды-Дабшэвічы[18] і Радвіловічы з Эйвідаў[19] — літоўскія шляхецкія роды.

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Эйвідавічы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads