Эйгела

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйгела (Эйгель, Эгела, Эгель), Айгель, Эйгала (Эгяла), Эйгайла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Эйгел або Айгел (Eigel, Aigel[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3][4][5]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[6], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7]. Такім парадкам, імя Эйгайла азначае «жвавае лязо»[8].

У Прусіі бытавала імя Эйгел (Эйгайла, Эгель): Eygayle (1331 год)[9], Egel (1419 год)[9], Eigel (1425 год)[9].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Эйгель (Ejgel)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Eygayle dem Littowen (20 лютага 1303 году)[11]; у Окъменянех чотыри чоловеки… Еикгело (9 лістапада 1449 году)[12]; hominibus… Heygaloviczy (22 лютага 1476 году)[13]; Гриц Еикголовичъ (1528 год)[14]; людей нашых тяглых… а Ондрушка Ейкгаловича (16 кастрычніка 1533 году)[15]; Петръ Екгеловичъ[16], люди лепунцы… Петръ Ейкгелович[17] (сьнежань 1534 году); волости Белицъкое… земли… въ Ейкгаловыцыну… Ейкгаловъщына (30 сакавіка 1541 году)[18]; Фронцко Екгяловичъ (1567 год)[19]; Samuel Egielewicz (10 жніўня 1706 году)[20]; Eygielewicz (1717 і 1719 гады)[21]; Katarzyna Ejgiel (1719 год)[22]; Eygierdance (1744 год)[23]; Mateusz Ajgiel (1749 год)[24].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычнай Троччыне існуе вёска Эйгеланцы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads