Эйгердышкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйгердышкі (лет. Egerdiškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Татулы. Уваходзяць у склад Шырвенскага староства Біржаўскага раёну Панявескага павету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Эйгерд, Эйгард або Айгард (Eygerðr, Eigardus, Eygardus, Aigardus) — імя германскага паходжаньня[1][2][3][4]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгінт, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eigint, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[5], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[6]. Такім парадкам, імя Эйгерд азначае «лязо аховы»[7].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[8], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[9]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[10].

Remove ads

Гісторыя

У XIX ст. фальварак Эйгердышкі ўваходзіў у склад Панявескага павету Ковенскай губэрні[11].

Насельніцтва

  • 1902 год — 39 чалавек[12]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads