Эйтвіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эйтвіл (Эйцьвіл), Эйдвіл — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Эйдуіла (Eidoila) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова эйт- (айт-, эйд-) (імёны ліцьвінаў Эйціла, Эйтун, Эйтман; германскія імёны Eitel, Eidunn, Eitmann) паходзіць ад гоцкага aiths, стараверхненямецкага eid 'клясьціся, прысягаць'[2] або стараверхненямецкага eit 'агонь'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Митьку и з братомъ Еитвиловичомъ, лидяномъ, шесть чоловеков (1440—1492 гады)[5]; homines septem equorum pabulatores alias conyvchi… Yeythwyl (29 лютага 1476 году)[6]; Ejtwił Ejgiłowicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[7]; людеи нашиых тяяглых у Стоклишскои волости… Аитвила Титевича (1514 год)[8]; людеи наших Стоклишского повета… Яцка Аитвиловича… Итвила Титевича Сумонтовича (19 студзеня 1515 году)[9]; на двор Еитъвилишки (29 сьнежня 1515 году)[10]; чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Якуба Еитвиловича (26 студзеня 1516 году)[11]; Богдан Еитвиловичъ[12], Нелюбъ Еитвиловичъ[13] (1528 год); Parafia żodziska… Ejćwiły, wioska (1784 год)[14]; Ignacy Eydwiłł (1815 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Эйтвіл — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе харугваў 1421 году[16]
- Міцька Эйтвілавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Багдан Эйтвілавіч — пянянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Нялюб Эйтвілавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Матыс Юр’евіч Эйтвіл — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1624 годзе[17]
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads