Эйтаўт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эйтаўт (Эйдаўт, Айтаўт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Айталд (Aitold, Aitoldus[1], Aitald) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова эйт- (айт-, эйд-) (імёны ліцьвінаў Эйціла, Эйтун, Эйтман; германскія імёны Eitel, Eidunn, Eitmann) паходзіць ад гоцкага aiths, стараверхненямецкага eid 'клясьціся, прысягаць'[3] або стараверхненямецкага eit 'агонь'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].
Адпаведнасьць імя Эйтаўт германскаму імю Aitold сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Довоина Еидовтовича… а Матея Еитовтовича… а Еитовта Бернуевича (26 студзеня 1516 году)[7]; в Опескои волости три земли на имя… Еитовтовщину (14 ліпеня 1525 году)[8]; земли пустовскихъ — Еитевтовщину (12 кастрычніка 1525 году)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Павал Айтаўтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[10]
У 1525 годзе ўпаміналася зямля Эйтаўтоўшчына (Ейтовтовщина) каля Браслава[11].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads