Энгель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Энгель (Енгель), Ангель (Янгель, Янгайла, Анагель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Енгела, Ангел або Ангала, пазьней Энгель (Engela, Angelus, Angala, Engell) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ан- (эн-) (імёны ліцьвінаў Энель, Янвін, Ангот; германскія імёны Enilo, Anoin, Angodus) паходзіць ад гоцкага *ana[2], стараверхненямецкага ano 'дзед, продак'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4]. Таксама існуе іменная аснова ангел- (энгел-), якая паходзіць ад германскага Angil 'племя англаў'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Engelbert (Engilbert), Engelger (Engilger), Engelradis[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jangiel (1670 год)[7]; Katarzyna Jangielewicz (1747 год)[8]; Adam Anagiel (1800 год)[9]; Wilhelmina Angiel (1801 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
Энгелевічы (Engielewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[11].
Енгелевічы (Jengielewicz) гербу Ястрабец[12] — літоўскі шляхецкі род[13] з Ашмянскага павету[14].
Янгайловічы (Jągajłowicz) — літоўскі шляхецкі род[15].
На 1900—1903 гады існаваў засьценак Энгелішкі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні[16][17].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads