Юзэф Мікалай Радзівіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзэф Мікалай Радзівіл
Remove ads

Юзэф Міколай Радзівіл (па-польску: Józef Mikołaj Radziwiłł, 13 лістапада 1736, Кракаў15 лютага 1813) — князь, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі з 11 сьнежня 1764 «па Юзэфу Сасноўскаму, які стаў пісарам польным», менскі ваявода з 29 траўня 1773 «па сьмерці Тадэвуша Буржынскага», троцкі кашталян з 3 лютага 1784 «па Андрэю Агінскаму», апошні троцкі ваявода з 9 лютага 1788 «па сьмерці Андрэя Агінскага». Пасол на соймы 1760, 1764, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1782. У 1777 атрымаў Ордэн Белага Арла.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

З магнацкага роду князёў Радзівілаў гербу «Трубы», сын Марціна Мікалая і кашталянкі бецкай Аляксандры Бялхацкай.

Да дванаццаці год жыў пад апекай псыхічна хворага бацькі, а калі таго прызналі недзеяздольным, апекваўся Геранімам Фларыянам Радзівілам. Быў фізычна непаўнавартасны. Навучаўся ў Варшаве. Займаў шэраг дзяржаўных пасад. У 2-й палове 1760-х гадоў прыхільнік групоўкі Чартарыйскіх, падтрымліваў абраньне на трон Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Далучыўся да Радамскай канфэдэрацыі (быў абраны маршалкам Мазырскай канфэдэрацыі).

З 1759 восьмы клецкі ардынат. Меў таксама маёнткі ў Польшчы (у тым ліку Нябораў(pl) і Прыгодзічы(pl)), быў адным з апекуноў над лятыфундыяй Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» ў часе яго эміграцыі.

Быў двойчы ў шлюбе з Антанінай графіняй Мянчынскай, дачкой падляскага ваяводы, і Вікторыяй графіняй Астрарог, дачкой чэрскага стольніка, і меў дзяцей:

  • Антонія, каноніка віленскага;
  • Ганну, жонку Любанскага;
  • Канстанцыю, жонку расейскага генэрала Чудоўскага;
  • Вікторыю, жонку наваградзкага ваяводзіча Ксавэрыя Несялоўскага.
  • Аляксандру, заўчасна памерлую;
  • Тэрэзу, рана памерлую;

Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай частку маёмасьці перадаў на карысьць родных, і рэштку жыцьця пражыў у Радзівілімонтах. Пахаваны ў Нясьвіжы.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads