Юры Гаўрын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Гаўрын (нар. 17 студзеня 1943, чыгуначная станцыя Зіядзін, Самаркандзкі вілаят, Узбэкістан — † 12 жніўня 2016, вёска Белы Бераг, Бакштаўскі сельсавет Іўеўскі раён Гарадзенскай вобласьці — беларускі мастак, працаваў у жанры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва й станковага жывапісу.
Remove ads
Жыцьцяпіс



Нарадзіўся 17 студзеня 1943 году. Месцам рэгістрацыі нараджэньня зьяўляецца станцыя Зіядзін Самаркандзкага вілаяту. Бацька памёр у 1945 годзе. Калі Юрасю споўнілася пяць гадоў, разам са сваёй маці Фёклай Фёдараўнай у пяцігадовым узросьце маленькі Юрась апынуўся ў Дуброўне. Тут жылі сваякі па матчынай лініі. З таго часу сваёй радзімай Юры Васільевіч пры жыцьці лічыў Дуброўну. Менавіта тут прайшло яго нялёгкае дзяцінства, тут праляцелі школьныя гады, тут ён рабіў першыя крокі на шляху да прафэсіі. У 1960 годзе скончыў сярэднюю школу № 2 ў Дуброўне. Ужо ў школьныя гады ў Юрыя зьявілася цікавасьць да выяўленчага мастацтва, ён любіў маляваць, афармляў стэнды, захапляўся фатаграфіяй. Сваім першым настаўнікам Юры лічыў Дзьмітрыя Ігнатавіча Палітава, які ў той час займаўся вырабам нагляднай агітацыі ў Дуброўне. Адразу пасьля школы юнак пачаў працаваць у Доме піянэраў і ўпарта рыхтаваўся да паступленьня ў Менскае мастацкае вучылішча[1].
Неўзабаве ён становіцца студэнтам факультэта «Малюнак і жывапіс» й пасьля заканчэньня ў 1966 годзе вучылішча вырашае паступаць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, на адзьдзяленьне манумэнтальнага жывапісу, вучыўся ў Леаніда Шчамялёва й Гаўрылы Вашчанкі. Пакуль вучыўся, працаваў паралельна настаўнікам маляваньня ў школе, дзіцячай газэце «Зорька».
У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1978 г. — чалец Саюза мастакоў Беларусі. Юры Гаўрын працаваў у Рэспубліканскім манумэнтальным мастацкім савеце й узначальваў яго[2].
Неаднаразова выбіраўся членам Рады Беларускага саюза мастакоў. Быў дацэнтам катэдры дызайну Інстытута сучасных ведаў з 2011 году. Выкладаў акадэмічны малюнак і акадэмічны жывапіс. Ён жадаў, каб студэнты зразумелі, як працаваць па прынцыпах старой мастацкай школы й што акадэмічныя веды нават у сучасных умовах патрэбныя для дасягненьня прафэсіяналізму[3].
Працаваў у галіне манумэнтальна-дэкаратыўнага мастацтва й станковага жывапісу. Аўтар мноства вітражоў у грамадзка знакавых, важных будынках Беларусі: у тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988 г.), у кінатэатры «Цэнтральны» у Менску (1990 г.), у будынку Прамбудбанку й Нацбанку ў Гомлі (1989 г.), у Міністэрстве абароны ў Расеі, у Маскве (1993 г.), размалёўку з рэльефам «Мэдыцына» у Менскім мэдыцынскім унівэрсытэце (1966 г.) Жывапісныя творы вылучаюцца арыгінальнасьцю сюжэтаў, кампазыцыйнай завершанасьцю, лірычнасьцю. Карціны «Аўтапартрэт» (1976), «Дыялёг» (1989), сэрыя карцін «Белы бераг» (1995—1996) і інш.
Remove ads
Выставы
З 1965 г. прымае ўдзел у мастацкіх выставах. Пэрсанальныя выставы ён праводзіў у 1991 і 2003 гадах у Палацы мастацтваў у Менску, у 2001 годзе — у галерэі «Ла-Сандр Арт», у 2008 годзе — у Музэі сучаснага мастацтва. Працы Гаўрына выстаўляліся ў краінах Эўропы — у 2003 годзе экспазыцыі Аўстрыйскай галерэі, у 2004 годзе — у мастацкіх выставах Аўкцыённага дома «Крысьціс» (па-ангельску: Christie’s) , у выставе беларускіх мастакоў у Італіі. Творы Юрыя Гаўрына знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Музэя сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, літаратурнага музэя Максіма Багдановіча, Нацыянальнай бібліятэкі, галерэях, іншых музэях нашай краіны і за мяжой і прыватных калекцыях[1].
У 2013 годзе, у год свайго юбілею й 620-годдзя Дуброўны, пэрсанальная выстава з сымбалічнай назвай «І краю ў сьвеце няма даражэй» адкрыта была ў Дуброўне, дзе было прадстаўлена 25 прац. У цэнтры экспазыцыі была карціна «Мая школа», дзе намаляваны замак бернардынцаў. Пасьля завяршэньня работы выставы яна была падорана роднаму гораду[1].
Мэмарыяльная выстава адбылася ў лістападзе 2017 году ў Менскім Палацы мастацтваў[4][5].
Remove ads
Узнагароды
- Ганаровы знак «За ўклад у разьвіцьцё культуры Беларусі» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- Ганаровая грамата Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
- Мэдаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» Беларускага саюза мастакоў.
- Ганаровы грамадзянін Дубровенскага раёну з 2003 году[6]
Сям'я
- Жонка Яніна Іванаўна Гаўрына — мастак інтэр'ера.
- Дачка Лада Стэфановіч — мастачка.
- Сын Павал Гаўрын працуе хірургам.
Бібліяграфія
- Юрый Гаўрын. Каталог твораў / Аўтар артыкула і складаньне Л. Салодкіна. — Менск: Камбітат манумэнтальна-дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва, 1992. — С. —. — 8 с.
- Выстаўка твораў мастакоў Ю. Гаўрына, В. Барабанцава, Ю. Багушэвіча, Ул. Ткачова / аўтар артыкулаў і складальнік Л. Салодкіна. — 4 асобныя брашуры ў вокладцы. — Менск: 1992.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads