Ямін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ямін, Амін (Эмін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Амін, Еміна, Аміна або Емен (Ammin, Emino, Amino, Emenus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ам- (ем-) (імя ліцьвінаў Ямунт; германскае імя Amund) мае значэньне 'актыўны, гарлівы, працавіты' і ўзыходзіць да стараісьляндзкага ama 'турбаваць, непакоіць'[2], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Amin (Amen)[5].

У Польшчы ў 1783 годзе адзначалася прозьвішча Eminowicz[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Васку Саковичу семъ чоловековъ: Яминъ и з своими суседы (1440—1492 гады)[7]; borram mellificiorum post fluvium Byebra Jamyny dictam (28 лютага 1494 году)[8]; Ямин Ясюлевич (1538 год)[9]; Jaminy… Eminowce… Hominowicze (1744 год)[10]; Marianna Cristiana Emin (1761)[11]; Justyn Jamin (1798 год)[12]; Agata Amin (1833 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

Эміновічы (Eminowicz) гербу Даленга[14] — літоўскі шляхецкі род[15].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Амінавічы, на гістарычнай БраслаўшчынеАменішкі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads