Ятвід

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ятві́д (Едзівід), Адвід, Гетвід (Этвід) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Адвід, Адвіда, Атвід, Гадэвіда, Гадвіда або Гатвіда (Adhuid, Aduida[1], Adwid[2][3], Atvid[4], Atvidh[5], Hadewidis[6], Hadwidis[7], Haduidis[8], Hathuidis) — імя германскага паходжаньня[9]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[10], германскага hathu 'бой'[11], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Едивида (Галіцка-Валынскі летапіс)[13]; Гетвиду чоловек (20 чэрвеня 1413—1424 гадоў[14] паводле выпісу 30 студзеня 1607 году)[15]; земля Етивидова (9 лістапада 1449 году)[16]; люди в Оникштенском повете, въ Крашинскои волости… а Юхна Етвидовича (12 красавіка 1512 году)[17]; nobilibus… Nicolao Odwydowycz (4 траўня 1515 году)[18]; люди в Бирштаньскомъ повете… а Ятвида Нетикъшевича (31 траўня 1516 году)[19]; Якубъ Юрьевичъ Ятвидовича (1567 год)[20]; Etwidowna (1781 год)[21].

Remove ads

Носьбіты

Етвідовічы (Jetwidowicz) гербу Астоя[22] — літоўскі шляхецкі род[23].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads