Ятмонт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ятмонт, Адамонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Э́тмант.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Етмунт або Ятмунд, Адземунт або Адзімонд (Etmunt, Jatmund[1][2], Ademunt, Adimondus[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Бернат; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Bernat) паходзіць ад гоцкага *haþus[5], германскага hathu 'бой'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[9] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Бурвех три человеки… Адамонта (1 сакавіка 1491 году)[11]; приставицства Бернатова Етмонтовича (1538 год)[12]; Helena Etmant (1813 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads