Яўнут (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўнут (Яўнуць) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Еўнат (Eunat) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аўн- (еўн-) ёсьць пашыранай суфіксам з элемэнтам -н- (-n-) асновай еў- (аў-)[2], якая паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[3][4].

З апавяданьня Раўданскага рукапісу можна зразумець, што князь Яўнут быў названы ад імя сваёй маці Еўны Полацкай, як і Альгерд — ад імя сваёй маці Вольгі.

У Прусіі бытавала імя Jawnoto / Jawnotho[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оже я князь Еоунутий, и Кистютии, и Любартъ[6] (1352 год)[7]; ducis Jawnutonis (14 жніўня 1358 году)[8]; княз Михайло Евнутевич (1387—1392 гады[9]); ducis Michailo Geunutouicz (1387—1394 гады)[10]; vnd treib Jawnuten dorvs (Jawnut; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[11]; Iwenynti, Jewynthi[a] або Евнутіи[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Mychal Janotten son (23 красавіка 1398 году)[12]; Symeonis filii Jawnuth (1 лютага 1411 году)[13]; Iawny Wolimuntowycz[14], cum stirpe et genelogia Jawni palatini Trocensis[15], Jawnus palatinus Trocensis[16], Jawnum palatinum Trocensem[17] (2 кастрычніка 1413 году); Johannes alias Jawnis palatinus Trocensis (27 верасьня 1422 году)[18]; Johanne alias Jawnus palatino Trocensi (31 сьнежня 1425 году)[19]; Johannis dicti Jawnus (1427—1428 гады)[20]; wir hettin gerne den woyewod von Tracken Jawnuten gesandt (20 чэрвеня 1430 году)[21]; Jawnus Troczensis palatinus (29 лістапада 1430 году)[22]; Jawnis (22 чэрвеня 1431 году)[23]; Евни воевода Троцкий[24] (27 верасьня 1432 году)[25]; Johannes alias Jownus palatinus Troczensis (15 кастрычніка 1432 году)[26]; Iwan Wolimuntowicz[27]; Jauwned (4 лістапада 1432 году)[28]; Jounys або Jaunes (7 лістапада 1432 году)[29]; palatinus Trocensis Jawnyus decollatus interiit (13 лістапада 1432 году)[30]; Евнутій (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[31]; Евнутей (Сафійскі першы летапіс)[32]; Евнутей Гедимановичь[6][33] (Ніканаўскі летапіс); Евнут (Хроніка літоўская і жамойцкая)[34].

Remove ads

Носьбіты

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads