Яўтушкавічы
вёска ў Сьветлагорскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўтушкавічы (з 1926 году — Прасьве́т[1]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Іпы. Уваходзяць у склад Давыдаўскага сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 125 чалавек. Знаходзяцца за за 21 км на паўднёвы захад ад Шацілавічаў, за 5 км ад чыгуначнай плятформы Узнаж (лінія Жлобін — Каленкавічы); аўтамабільная дарога злучае вёску з Шацілавічамі.
Яўтушкавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Яўтушкавічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як вёска ў складзе Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. У 1737 яны ўваходзілі ў склад маёнтку Ліпава ў валоданьні Горватаў.
У 1753 годзе ў Яўтушкавічах збудавалі драўляную царкву Раства Багародзіцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Яўтушкавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. На 1795 год у мястэчку было 12 двароў, паштовая станцыя. У розны час Яўтушкавічы знаходзіліся ў валоданьні Горватаў, Баліцкіх, Палянскіх. На 1834 год — 17 двароў. Дзеяла расейская царкоўна-прыходзкая школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Яўтушкавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Яўтушкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету (цяпер у Давыдаўскім сельсавеце). 1 студзеня 1926 году бальшавікі перайменавалі паселішча ў Прасьвет.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 263 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 125 чал.[3]
Інфраструктура
У Яўтушкавічах працуе дом культуры.
Забудова
Плян Яўтушкавічаў складаецца з простай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Царква Раства Багародзіцы (1753; Сьвяты Пасад)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads