Азяроды
былая вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азяро́ды[1] (Азярэдавічы) — былая вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, на мяжы зь Вялейскім раёнам, каля ракі Каханкі. Уваходзіла ў склад Княгінінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1896 год — у вёсцы адчыненая школа граматы.
- 1904 год — зьяўлялася вёскай у Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 167 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 12 двароў і 56 жыхароў.
- 1931 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 11 двароў і 61 жыхароў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Княгінінскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). Вёска налічвала 13 двароў і 62 жыхароў.
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 10 двароў і забілі 2 жыхароў.
- 1957 год — вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Крывічы» з цэнтрам у вёсцы Княгінін.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — вёска налічвае 58 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- На 1 студзеня 1997 году вёска налічвала 1 двор і 1 жыхара.
- Па стане на 1 студзеня 2007 году вёска зьяўляецца нежылой.[2]
Remove ads
Асобы
Вёска зьяўляецца радзімай Ф. А. Яхімовіча — беларускага патафізыёляга, прафэсара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads