Алексантэры Ахола-Вало

фінскі маляр, мысьляр From Wikipedia, the free encyclopedia

Алексантэры Ахола-Вало
Remove ads

Алексантэры (Аляксандар Пятровіч) Ахола-Вало (па-фінску: Aleksanteri Ahola-Valo; 27 студзеня 1900, Імпілахці — 15 верасьня 1997, Сімрысхамн) — фінскі мастак і мысьляр, заснавальнік мастацка-рацыяналістычнае сыстэмы жыцьця (эвахамалёгіі)[3].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Мастацкая школа ў Віцебску, дзе навучаўся Ахола-Вало

Нарадзіўся 27 студзеня 1900 году ў Імпілахці(fi) (Кар’яла) у сям’і пісьменьніка і журналіста Пэтэры Ахола. У 1902 року пасьля заўчаснай сьмерці жонкі бацька перавёз сям’ю ў Пецярбург. У 1905 року за ўдзел у рэвалюцыйных выступленьнях Пэтэр Ахола быў высланы ў Вырыцу (фін. Viiritsan) пад Пецярбургам. У гэты ж час Алексантэры абраў псэўданім Вало, што азначае «сьвятло».

У 16-гадовым веку Алексантэры пераехаў у Петраград, дзе паступіў у Mayak College (для дзяцей дыпляматаў), у якім навучаўся да ягонага закрыцьця ў 1918 г.; быў сьведкам падпісаньня Леніным акту незалежнасьці Фінляндыі. Ахола-Вало ўступіў у Чырвоную армію, удзельнічаў у паходзе на Варшаву. Паранены, накіраваны на лекаваньне ў Віцебск. Навучаўся ў мастацкай школе Юдэля Пэна (1921—1922), працаваў у школе мастаком-выхавацелем. У 1923 року экстэрнам здаў іспыты ў Адэскай мастацкай вучэльні.

У 1925 вярнуўся ў БССР, у Менск. Працаваў у Інбелкульце, пазнаёміўся з Казімерам Малевічам і Маркам Шагалам, ажаніўся зь беларускай Аленай Нікановіч-Яцкевіч, зь якой мелі двух дачок.

У 1925 разам зь Сяргеем Эйзэнштейнам узяў удзел у стварэньні фільму «Браняносец „Пацёмкін“», стварыў гравюру «Кастрычнік у космасе» (пасьля падораная аўтарам Юрыю Гагарыну).

У 1930 року на запрашэньне Надзеі Крупскай пераехаў у Маскву, працаваў дызайнэрам у Інстытуце аховы сям’і і дзіцяці.

У 1933 року, трапіўшы ў апалу Крупскай, быў вымушаны бегчы зь сям’ёй у Фінляндыю, пасяліўся ў Хямэенліне. З пачаткам савецкага нападу яго западозрылі ў сувязях з НКУС. Нягледзячы на ​​заступніцтва мастака Аксэлі Гален-Калелы, Алексантэры арыштавалі і адправілі ў лягер Драгсквік каля Расэборгу. У лягеры ён стварыў карціну «Блакітная душа». Пасьля вызваленьня з 1940 року жыў у Швэцыі. Вярнуўся ў Фінляндыю толькі ў 1982.

Памёр у 1997 року, згодна запавету ягоны прах быў расьсеяны ў моры на мяжы Расеі, Фінляндыі і Швэцыі — краінаў, якія ён лічыў сваёй радзімай.

Remove ads

Унёсак у беларускую культуру

Добра валодаў беларускай мовай. Працаваў у часопісах «Беларускі піянер», «Малады араты», «Беларуская работніца і сялянка», газэце «Беларуская вёска». Аформіў кнігі Якуба Коласа «Новая зямля», Андрэя Александровіча «Угрунь», Паўлюка Труса «Ветры буйныя», Анатоля Вольнага «Табе», Міколы Нікановіча «Вясновы прамень», Кузьмы Чорнага «Хвоі гавораць». Кнігі ў ягоным афармленьні былі прадстаўленыя на Сусьветнай кніжнай выстаўцы ў Парыжы (1927).

У 1927 року стаў ініцыятарам стварэньня творчай суполкі «Прамень».

У 1930 распрацаваў і збудаваў на тэрыторыі Першай усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі ў Менску «Павільён гісторыі пакутаў чалавецтва» (зьнішчаны ў вайну 1941).

У 1995 року ўзяў удзел у Другім міжнародным кангрэсе беларусістаў у Менску.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads