Альгіш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альгіш[1] (Ольгіш, Олгіш) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гэльгі або Элга (Helgi, Elgo) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгін, Альгерд, Альгімонт; германскія імёны Heligin, Algardus, Alcmunt) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты'[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Halgasz[5]: Halgasch (1446 і 1463 гады), Halgas (1470—1480-я гады)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Логоиску. Олъгишу Омросово… Олгишу у Северскомъ Новегородъце[7], у Рогачове. Чотыри чоловеки Олгишовои… по тому, какъ Дитятъко и Ольгишъ держалъ[8], село Острошичи, што Олигишъ держал… а Олгишю тое село, што Дитятко держалъ[9], Ольгишу два чоловеки на Готолници[10] (1440—1492 гады); kmenones… Olghysz (29 кастрычніка 1475 году)[11]; небожъчику Ольгишу… держалъ Ольгишъ (17 красавіка 1482 году)[12]; Ивашъку Ольгишевичу жеребя въ пана Михаила (8 сакавіка 1490 году)[13]; за Сенка Олгишевича (1 красавіка 1498 году, 9 красавіка 1499 году[14]; бояриня мстиславъская Ивашкова жона Кахна Олгишевича… свекру ее Василю Олгишевичу (6 траўня 1499 году)[15]; Ивановая Олгишевича (1528 год)[16].

Remove ads

Носьбіты

Алгішэвічы (Ołgiszewicz) — літоўскі шляхецкі род з Амсьціслаўскага ваяводзтва[17].

Альгішэвічы (Olgiszewicz) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[18].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads