Бараўцы (Менскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бараўцы́[1] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у Папярнянскі сельсавет. Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад цэнтру Менску, за 3 км на ўсход ад павароту на Паперню з аўтамабільнае дарогі Р58 Менск — Калачы — Мядзел.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 49 чалавек
- 1999 год — 42 чалавекі
Бараўцы і Янка Купала
Сям’я Луцэвічаў пераехала сюды ў 1904 годзе зь Селішча. У 1904—1909 гадах маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч арандавала тут фальварак (ён знаходзіўся ў канцы вёскі).
![]() |
Бараўцы Луцэвiчам спадабалiся. Мясьцiна была гожая. I не такая ўжо глухая. Недалёка губэрнскi Менск. Амаль побач Астрашыцкае мястэчка. За лесам рэзыдэнцыя славутых графоў-асьветнiкаў Тышкевiчаў з мураванымi палацамi, багатым зборам карцiн вядомых мастакоў, зь сядзiбным зьвярынцам, з каталiцкай каплiчкай. Яшчэ блiжэй — Казiмiраўка, сядзiба дырэктара Менскага рэальнага вучылiшча з добрай бiблiятэкай. Ясь завёў знаёмства са сваiмi новымi бараўскiмi суседзямi. Гэта былi ўсе маладыя гаспадары, яго аднагодкi. Ясь вадзiў зь iмi на начлег коней, каратаў вечары пры вогнiшчы. Рабiў усё, што трэба па гаспадарцы. | ![]() |
—Уладзімер Содаль. Тут бачу свой край…[2] |
Менавіта адсюль увосень 1905 году Янка Луцэвіч пайшоў працаваць на бровар у Сёмкава. Купала прыяжджаў у Бараўцы ў 1906 годзе, калі працаваў на бровары ў Яхімоўшчыне, і ў 1907 годзе, калі быў памочнікам вінакура ў Дольным Снове. У гэты час Купала аднавіў свае сувязі з Уладзімерам Самойлам, якому паказваў свае вершы. Тут Купала напісаў драматычную паэму «Адвечная песьня» (1908) і верш «Явар» (1909). Увосень 1908 году Купала выехаў у Вільню, адкуль наведваўся ў Бараўцы. На месцы былога фальварку сёньня засталіся азярцо і калодзеж.[3]
Remove ads
Для турыстаў
Даехаць да вёскі зь Менску можна было са сталічнага аўтавакзалу «Маскоўскі» сэзонным маршрутам.[4]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads