Бэрнар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэрнар (Бернар, Барнар, Бэрнэр, Пернар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Бернар або Пернар (Bernar, Bernhari, Pernhari) і Эрберн (Erbern) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бэрніка, Бернат, Бэрнард; германскія імёны Bernico, Bernat, Bernard) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
У Прусіі бытавалі прозьвішчы Berner[6] і Perner[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Щасная Бернаровича Дорота (1565 год)[8]; Stefan Bernarowicz (10 лютага 1791 году)[9]; Christine Berner (1915 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
- Грозьдзел Бернаравіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[11]
- Шчасная Бернаравіча Дарота — наваградзкая баярыня, якая ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
Бэрнэр (Berner) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[12].
Барнаровіч — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[13].
У XVI ст. існаваў маёнтак Пернарава (Пернарово) у Жамойцкім старостве[14].
У акце Вялікага Княства Літоўскага ўпамінался Пернараўскія (Пернаровские) сёлы і Пернараўскае войтаўства[15].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads