Бярэзіна (басэйн Нёмана)

рака ў Беларусі, прыток Нёману From Wikipedia, the free encyclopedia

Бярэзіна (басэйн Нёмана)
Remove ads

Бярэ́зіна, Захо́дняя Бярэ́зіна — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Гарадзенскай і Менскай абласьцях. Даўжыня 226 км. Плошча вадазбору 4 тыс. км². Выдатак вады ў вусьці 30 м³/с. Агульны спад 172 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 .

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads
Remove ads

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца каля вёскі Бортнікаў Маладэчанскага раёну, на вышыні 300 м па-над узроўнем мора, цячэ ў Валожынскім і Івейскім раёнах.

Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй за вёску Гародзькі 3—4 км. Абалона нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2—0,5 км, на астатніх дзялянках ад 0,3 да 3 км. Рэчышча моцназьвілістае, шырыня ракі ў вярхоўі 5—20 м, у сярэдняй і ніжняй плыні 20—35 м, паблізу вусьця да 50 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў верхняй і сярэдняй плыні ў канцы сакавіка, у ніжняй — у пачатку красавіка. Замярзае ў 2-й палове сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка[1].

Рэльеф

Верхняя і сярэдняя часткі вадазбору разьмяшчаюцца на паўднёва-ўсходніх схілах Ашмянскай грады і паўночна-заходніх схілах Менскага ўзвышша, нізоўе на Нёманскай нізіне. Водападзел, зь невялікім выняткам у паўднёва-заходняй частцы, добра выяўлены, мае плыўныя абрысы, на поўначы аддзяляе басэйн ракі Вяльля, на ўсходзе — вадазборы рэчак Сьвіслач і Пціч. Агульная працягласьць водападзельнай лініі каля 310 км.

Верхняя і сярэдняя часткі вадазбору адметныя дробнаўзгорыстым рэльефам, ніжняя ўяўляе сабой плоскую забалочаную раўніну, амаль паўсюдна пакрытую ляснымі масівамі (Налібоцкая пушча).

Remove ads

Расьліннасьць

Лясныя масівы займаюць 30% плошчы вадазбору, зь іх каля 8% прыходзіцца на забалочаны лес. Разьмеркаваньне лясоў нераўнамернае, найбольшая лясістась назіраецца ў ніжняй частцы вадазбору (Налібоцкая пушча). У лясох пераважаюць іглічныя пароды, часьцей за ўсё хвоя.

Гаспадарчая дзейнасьць

Мясцовае суднаходзтва ад вёскі Бакшты (за 45 км ад вусьця) — у пэрыяд высокай вады. Амаль усе прытокі Заходняй Бярэзіны каналізаваныя. У басэйне ракі каля 20 каналаў даўжынёй больш за 5 км (агульная даўжыня звыш 150 км).

На вадазборы праводзіліся мэліярацыйныя працы, у выніку якіх, на 1 студзеня 2006 году 16,1% плошчы басэйну мэліяраваныя, працягласьць адкрытай асушальнай сеткі складае 2365 км[2].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads