Вайдыла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вайдыла (? — 1381) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, радца вялікіх князёў Альгерда і Ягайлы, староста лідзкі (1373—1381).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў Дуброўнай, атрымаў ад вялікага магістра дзьве гуфы (прыкладна каля 15—20 гектараў) зямлі каля ордэнскага замка Рагніту.

Remove ads

Імя

Вайдэль (Weidel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidelt, Weidman) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Wadila (Wadelo, Wadel[3], Watilo)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waydel (Хроніка Віганда), Waydelo (29 верасьня 1379 году[5])[6], Waytil (1379—1380 гады)[7], Woydilo[8], Woydolo[9] (17 лютага 1387 году), Woydilo[a] або Воидило[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Пячаць Вайдылы (прарысоўка)

«Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» называе Вайдылу «парабкам нявольным, халопам» вялікага князя Альгерда, у якога той сьпярша быў пекарам, потым расьцілаў ложак і падаваў яму ваду піць. Узвышаны Альгердам, атрымаў ад яго ў трыманьне Ліду.

Яшчэ больш узвысіўся за наступным вялікім князем Ягайлам, які ў 1379 годзе даў яму ў жонкі сваю сястру Марыю Альгердаўна. Упамінаецца ў хроніцы Віганда з Марбургу пад 1375 годам, быў пасярэднікам пры перамовах Ягайлы з крыжакамі, як сьведка падпісаў умовы Ягайлы зь Інфлянцкім ордэнам 1379 і 1380 гадоў.

Калі князь Кейстут на кароткі час захапіў у Ягайлы літоўскі сталец, то ён загадаў схапіць і павесіць Вайдылу. Калі Ягайла вярнуў сабе сталец, то ў якасьці помсты за забойства загадаў зьняволіць Вітаўта, сына Кейстута, у Крэўскім замку[10], а сваякоў Кейстутавай жонкі Біруты — Відзімонта і Бутрыма — пакараў сьмерцю[11].

Remove ads

Мова і культура

Паводле лацінамоўнага сьпісу Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх (Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie), Вайдыла «па-народнаму» называўся «халоп» (wulgariter chlop dictus). Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[12].

Да ўмовы Ягайлы з крыжакамі (1380 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[13][14]:

ВОИДИЛОВА ПЕЧАТЬ

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads