Васілеўшчына (Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васіле́ўшчына[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1848 годзе вёска маёнтка Будслаў Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданне памешчыка І. І. Аскеркі, 6 двароў, 68 жыхароў. У 1868 г. вёска Будслаўскай воласьці Вялейскага павету, 6 двароў, 60 жыхароў. У 1904 г. 135 жыхароў.

У 1921 г. у складзе Будслаўскай гміны Дунілавіцкага, потым Вялейскага паветаў Віленскага ваяводзтва, 26 двароў, 167 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 года Маладэчанскай абласьцей, з 27 сакавіка 1959 году ў Пузырскім сельсавеце[2], з 20 студзеня 1960 года у Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне.

У 1950 годзе жыхары вёскі былі запісаныя ў калгас імя Заслонава. Пазьней вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Маладая гвардыя», з 1975 году — калгасу «Бальшавік» (цэнтар — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1960 год — 140 жыхары
  • 1997 год — 22 двары, 36 жыхароў
  • 2009 год — 18 чалавек[4]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads