Вергель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вергель (Вэргель, Віргель), Варгель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Варгель (Wargel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) (імёны ліцьвінаў Вірбольт, Вербут, Вірмонт; германскія імёны Virboldus, Warboto, Vermunt) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[2], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3].
У Прусіі бытавала імя Wargele / Wargale / Wargile / Wargell (1283, 1383, 1387, 1398 і 1540 гады)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wargel dem Samaythen (1409 год)[5]; з Виркгелевщины (1567 год)[6]; Adam, Wergielowey syn… Adam Wergiel (20 лістапада 1604 году)[7]; Wergelowicz (1604—1610 гады)[8].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads