Вербут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ве́рбут (Вэрбут, Вірбут), Ве́рбат — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вербота або Варбота (Werboto[1], Warboto) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) (імёны ліцьвінаў Вірбольт, Вірконт, Вірмонт; германскія імёны Virboldus, Werecundus, Vermunt) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[3], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: панъ Лесота воевода Кременецкій и его брать Вербота Ставишинъ (25 ліпеня 1361 году)[5][6]; панъ Петрашъ Верботичь (20 верасьня 1464 году)[7]; Вирбут Ромеикович (1 ліпеня 1542 году)[8]; подъ тою пущею Веленскою, у въ угле, отъ села королевского отъ Вирбутовичъ (23 сьнежня 1558 году)[9]; Wierbutowicz (1671—1681 гады)[10]; Zygmunt Wirbutt (6 лютага 1764 году)[11]; Dominik Wirbut (7 лютага 1780 году)[12]; Anna Wierbot (1797 год)[13]; Marianna Werbut (1836 год)[14][a].

Remove ads

Носьбіты

  • Вярбота Ставішын — брат ваяводы крамянецкага Лясоты, які ўпамінаецца ў 1361 годзе
  • Пятраш Вярбоціч — астроскі баярын, які ўпамінаецца ў 1464 годзе

Вербуты — літоўскі шляхецкі род[18].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Варбут у летувізаванай форме[19].

У XVI ст. існавала «зямліца» Вірбуцішкі (Вирбутишки) у Жамойцкім старостве[20].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Таксама:
    • Сьвірбут: Jakub Swirbut (31 сакавіка 1681 году)[15] (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[16]), на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішчы Сьвірбутовіч (Swirbutowicz) і Сьвербатовіч (Swierbotowicz)[17].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads